Іван Пташнікаў

пісьменнік From Wikipedia, the free encyclopedia

Іван Пташнікаў
Remove ads

Іва́н Мікала́евіч Пта́шнікаў (7 кастрычніка 1932, в. Задроздзе, Плешчаніцкі раён, цяпер у Лагойскім раёне — 28 ліпеня 2016[4]) — беларускі пісьменнік. Заслужаны работнік культуры Беларускай ССР (1983). Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі імя Якуба Коласа (1978) за аповесць «Найдорф»

Хуткія факты Іван Пташнікаў, Асабістыя звесткі ...
Remove ads

Біяграфія

Нарадзіўся ў сялянскай сям’і. Да вайны скончыў 3-ы класы Задроздзенскай пачатковай школы. Пасля вайны — Крайскую сямігодку (1948), Плешчаніцкую беларускую сярэднюю школу (1951). Працаваў у рэдакцыі плешчаніцкай раённай газеты «Ленінец», настаўнікам Лонваўскай пачатковай школы. Скончыў аддзяленне журналістыкі філалагічнага факультэта БДУ (1957). Рэдактар мастацкай літаратуры ў Дзяржаўным выдавецтве БССР (1957—1958), рэдактар аддзела прозы часопіса «Маладосць» (1958—1962), з 1962 — рэдактар аддзела прозы часопіса «Полымя». Член СП БССР (з 1959).

У 2005 годзе І. Пташнікаў перажыў інсульт, пасля гэтага не мог сам хадзіць і з дому яго выводзілі толькі ў шпіталь. Меў творчыя задумы, даваў інтэрв’ю, але, з уласных словаў, не меў сіл пісаць. Памёр 28 ліпеня 2016 года ў сваёй кватэры ў Мінску[5]. Пахаваны на Паўночных могілках Мінска[6].

Remove ads

Творчасць

Дэбютаваў у 1952 годзе вершам «На родным полі». Першая кніга «Зерне падае не на камень» (1959). Аўтар раманаў «Чакай у далёкіх Грынях» (1962), «Мсціжы» (1970), «Алімпіяда» (1984), аповесцей «Лонва» (1965), «Тартак» (1968), «Найдорф» (1975), шматлікіх апавяданняў.

Творчая прыхільнасць І. Пташнікава — вясковая тэматыка, веданне паўсядзённага побыту, звычаяў, псіхалогіі вяскоўцаў, здольнасць аўтара грунтоўна і ўсебакова паказаць дыялектыку характараў, праўду рэальных абставін. У яго апавяданнях («Алёшка», «Алені», «Бежанка») і ў аповесці «Лонва» упершыню пачала праяўляцца асаблівая ўвага да ўнутранага стану чалавека, загучаў матыў вайны ў чалавечых лёсах. Тэма вайны займае ў творчасці пісьменніка значнае месца. Трагедыі спаленых разам з людзьмі вёсак, такіх, як Дальва («Тартак»), барацьба партызанаў і беларусаў супраць акупантаў («Найдорф»), антываенны пафас многіх апавяданняў сведчаць пра тое, што вайна ў І. Пташнікава свая, перажытая ў дзяцінстве.[7]

Remove ads

Бібліяграфія

  • 1957 — апавяданне «Чачык»
  • 1959 — апавяданне «Не па дарозе»
  • 1959 — зборнік апавяданняў «Зерне падае не на камень»[8]
  • 1960 — раман «Чакай у далёкіх Грынях»[9]
  • 1964 — аповесць «Лонва»[10]
  • 1966 — зборнік апавяданняў «Сцяпан Жыхар з Сцешыц» («Алёшка», «Алені», «Уцякачка», «Агні» і інш.)
  • 1967 — аповесць «Тартак»
  • 1970 — раман «Мсціжы»
  • 1975 — аповесць «Найдорф»
  • 1983 — апавяданне «Эфка»
  • 1984 — раман «Алімпіяда» («Воблакі шасцідзясятых»)
  • 1987 — апавяданне «Львы»
  • 1988 — апавяданне «Арчыбал»
  • 1996 — эскіз «Ірга каласістая»
  • 1997 — апавяданне «Францужанкі»
  • 1998 — апавяданне «Тры пуды жыта»
  • 1999 — апавяданне «Пагоня»
  • 2001 — «Ненапісаная аповесць»
  • 2004 — апавяданне «Аскепак зоркі»

Прызнанне

Узнагароджаны ордэнам «Знак Пашаны» і медалём. Заслужаны работнік культуры Беларускай ССР (1983). Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі БССР імя Якуба Коласа (1978) за аповесць «Найдорф».

Выбраная бібліяграфія

  • Тартак / Пташнікаў І. — Мн.:, Мастацкая літаратура, 2000.
  • У зб.: Сена на асфальце. — Мн.: Літаратура і мастацтва, 2016. — («Бібліятэка выбраных твораў»).

Зноскі

  1. Пташников Иван Николаевич // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q5061737'></a><a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q17378135'></a>
  2. Naša Nìva — 1991. — ISSN 1819-1614; 1819-1630 Праверана 29 ліпеня 2016.
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q1272304'></a>
  3. Каго страціла Беларусь у 2016 годзе(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 27 мая 2017. Праверана 12 мая 2017.
  4. Пташнікаў І. Тартак…
  5. Пташников И. Н. Зерна падают не на камень: Повесть и рассказы / Пер. А. Еремушкин. — М., 1963.
  6. Пташников И. Н. Зерна падают не на камень: Повесть и рассказы / Пер. А. Еремушкин. — М., 1963.
  7. Пташников И. Н. Лонва : Повесть и рассказы : [Авториз. пер. с белорус. / Ил.: Е. Кулик]. — Мн.: Беларусь, 1967. — 368 с. — 70 000 экз.
Remove ads

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads