Галіна Іванаўна Фадзеева

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Галіна Іванаўна Фадзеева (нар. 18 ліпеня 1923, станцыя Нянь-Цзы-Шань, КУЧ, Кітай) — беларускі архітэктар.

Хуткія факты Галіна Іванаўна Фадзеева, Дата нараджэння ...
Remove ads

Біяграфія

Скончыла ў 1947 годзе Новасібірскі інжынерна-будаўнічы інстытут. У 19471967 гадах працавала ў інстытуце «Новасібграмадзянпраект». У 19671983 галоўны архітэктар праектаў інстытута «Мінскпраект»[2].

Член Саюза архітэктараў СССР з 1951 года. Пражывала ў Мінску[3].

Творчасць

Асноўныя работы: генеральныя планы Новасібірска, шэрагу сярэдніх і малых гарадоў Новасібірскай вобласці (19471967), Мінска[2] (19671983; усе ў сааўтарстве), галіновыя праекты развіцця гарадской гаспадаркі (1972—1976)[3]. Аўтар праектаў арганізацыі і планіроўкі гарадскіх зон адпачынку «Зялёны дыяметр» (1975), планіроўкі і будаўніцтва жылых раёнаў па вул. Валгаградскай[3], Зялёны Луг 6—8 (1975), Уручча 1—3 (1977) у Мінску[2].

Remove ads

Узнагароды

Прэмія Савета Міністраў СССР (1985) за распрацоўку генплана Мінска на 2000 г. (1982)[3].

Зноскі

  1. archINFORM — 1994. Праверана 20 студзеня 2024.
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q265049'></a>
  2. Фадзеева Галіна Іванаўна // Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік / Беларус. Энцыкл.; Рэкал.: А. А. Воінаў і інш. Мн.: БелЭн, 1993. — 620 с. 10 000 экз. ISBN 5-85700-078-5.
  3. Фадеева Галина Ивановна // Архитекторы Советской Белоруссии: Биогр. справочник / Союз архитекторов БССР; Сост. В. И. Аникин и др. Мн.: Беларусь, 1991. — 262 с. ISBN 5-338-00611-1. (руск.)
Remove ads

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads