Галіна Ганчарэнка

дзяячка беларускай эміграцыі From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Галіна Мацвееўна Ганчарэнка (матчына) або Грыбава (бацькава), таксама Руднік (1931, Бабруйск — 13 верасня 2017, Мюнхен[1]) — беларуская грамадская і культурная дзяячка, журналістка, перакладчыца.

Хуткія факты Галіна Ганчарэнка, Род дзейнасці ...
Remove ads

Біяграфія

Бацька Мацвей Яфімавіч Грыбаў, начальнік штабу 78-й стралковай дывізіі, арыштаваны ў 1937 годзе, у 1939 годзе прыгавораны да вышэйшай меры пакаранне, замененай на 15 ППЛ, памёр у лагеры ў 1946 годзе[2]. Маці ў 1938 годзе выслана ў Сібір.

У 1944 годзе Галіна выехала на эміграцыю разам са сваёй апякункай, вядомай спявачкай Барбарай Вержбаловіч. Вучылася ў Беларускай гімназіі імя Я. Купалы. У 1950 годзе пераехала ў ЗША.

У 1954 годзе скончыла факультэт раманскіх моў Нью-Ёркскага ўніверсітэта. Кіравала свецкім і царкоўным хорамі, працавала ў Арганізацыі беларускай моладзі. Была перакладчыцай у ААН. Пераехала на нейкі час у Мюнхен, працавала на радыё «Вызваленне» (Свабода).

У 2011 годзе выйшла кніга ўспамінаў «Птушкі пералётныя».[3]

Remove ads

Крыніцы

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads