Ганна Мартынаўна Базыленка
беларускі навуковец-мовазнаўца From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Ганна Мартынаўна Базыленка (4 красавіка 1908, в. Арахі, Аршанскі павет, цяпер гарадскі пасёлак Арэхаўск, Аршанскі раён — 19 студзеня 1980, Мінск) — беларуская мовазнаўца.
Remove ads
Біяграфія
У 1920-я гады ў зборніках Віцебскай маладнякоўскай філіі «Пачатак» і «Світанне», а таксама ў перыядычным друку змяшчала вершы, апавяданні, аднаактовыя п’есы пад сваім прозвішчам і пад псеўданімам Ганна Арахоўская.
Закончыла ў 1931 годзе Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт. У 1933—1938 гадах працавала ў Інстытуце мовы, літаратуры і мастацтва АН Беларусі, у 1944—1970 гадах старшым выкладчыкам, дацэнтам, у 1949—1955 гадах намеснік дэкана філалагічнага факультэта БДУ.
Памерла 19 студзеня 1980 года ў Мінску[1]. Пахаваная на Паўночных могілках Мінска (Паўночныя-1, 45/19/8)[2].
Remove ads
Навуковая дзейнасць
Прымала ўдзел у стварэнні «Руска-беларускага слоўніка» 1937 года і «Практычнага беларуска-рускага слоўніка» (рукапіс загінуў падчас Вялікай Айчыннай вайны), абараніла кандыдацкую дысертацыю «Устойлівыя словазлучэнні ў мове твораў Якуба Коласа» (1952), манаграфія даследчыцы «Пабочныя і ўстаўныя словы, словазлучэнні і сказы ў беларускай літаратурнай мове» (1964) да сённяшняга дня не страціла навуковага значэння.
Г. Базыленка — аўтар шэрагу навуковых артыкулаў па праблемах сучаснай беларускай мовы, у тым ліку па пытаннях моўнага майстэрства Якуба Коласа, сааўтар падручніка «Курс сучаснай беларускай літаратурнай мовы: Марфалогія» (1957), першага тома акадэмічнай «Граматыкі беларускай мовы» (1962).
Remove ads
Зноскі
- Базыленка Ганна – Белліт (6 ліпеня 2023). Праверана 20 ліпеня 2024.
- Аблажэй — Брыль – Белліт (14 ліпеня 2023). Праверана 20 ліпеня 2024.
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads