Ганна Яраславаўна Дзмітрыева-Балаш

мастачка дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Ганна Яраславаўна Дзмі́трыева-Ба́лаш (нар. 27 мая 1964, Мінск) — беларуская мастачка дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва.

Хуткія факты Ганна Яраславаўна Дзмітрыева-Балаш, Дата нараджэння ...
Remove ads

Біяграфія

Нарадзілася 27 мая 1964 года ў Мінску. Вучылася ў 19721978 гадах творчай майстэрні В. Ф. Сумарава, скончыла ў 1987 годзе Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут[1]. Вучылася ў Л. Міронавай, П. Семчанкі, Э. Жакевіча. Удзельніца мастацкіх выставак з 1987 года[2].

Член Беларускага саюза мастакоў з 1994 года, Беларускага саюза дызайнераў з 1997 года[1].

Творчасць

Працуе ў галінах сцэнаграфіі, тэкстылю, лялечнага мастацтва[2] і мадэліравання[1]. Стварае аб’ёмныя тэкстыльныя кампазіцыі з выкарыстаннем тэхнік габелена, ціснення па скуры, вышыўкі, аплікацыі, калажа, жывапісу і інш.: «Цар-царыца» (1987), «Салавей і ружа» (1996), «Дзівосная краіна» (1997), «Раніца ў Венецыі», «Мурашыная каралева»[1], тэкстыльныя кампазіцыі «Урок геаграфіі»[2], «Развітанне славянкі» (усе 1990-я г.; з С. Даманавай), пано «Мой горад» (1997)[1].

Мастак-пастаноўшчык тэлефільма «Пастка для зубра» (19921994[1]), спектакля «П’ерэта» Л. Шніцэра і А. Блока (Рускі драматычны тэатр імя М. Горкага, Мінск)[2]. Аформіла сцэнічныя касцюмы ансамблям «Харошкі», «Крупіцкія музыкі», «Камерата» і інш[1].

Творы знаходзяцца ў «Man Galery» (Бостан, ЗША)[2].

Remove ads

Узнагароды

Лаўрэат I рэспубліканскага конкурсу мадэльераў «Міла» (1994)[2].

Сям’я

У шлюбе з мастаком Аляксеем Дзмітрыевым.

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads