Генадзь Генадзьевіч Сабыніч

беларускі дзяржаўны служачы, старшыня Віцебскага райвыканкама From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Генадзь Генадзьевіч Сабыніч (1973, Шунеўцы, Глыбоцкі раён, Віцебская вобласць, Беларуская ССР) — беларускі дзяржаўны дзеяч, старшыня Віцебскага райвыканкама (2015 — 2023). Старшыня Віцебскага гарадскога выканаўчага камітэта (2023—2024).

Хуткія факты Генадзь Генадзьевіч Сабыніч, Старшыня Віцебскага раённага выканаўчага камітэта ...
Remove ads

Біяграфія

У 1995 г. скончыў Беларускую дзяржаўную сельскагаспадарчую акадэмію па спецыяльнасці «Механізаванне сельскай гаспадаркі». Свой працоўны шлях Генадзь Сабыніч пачынаў на пасадзе інжынера па укамплектаванню тэхнікі ў калгасе «Парыжская камуна» Глыбоцкага раёна, затым быў загадчыкам майстэрнямі, з 1997 па 2001 год — галоўным інжынерам калгаса імя Чапаева гэтага ж раёна.

З 2001 па 2006 год займаў пасаду дырэктара камунальнага унітарнага сельскагаспадарчага прадпрыемства «Лукомль» Чашніцкага раёна. З 2006 па 2012 год Генадзь Сабыніч быў першым намеснікам старшыні — начальнікам упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Сенненскага райвыканкама. У 2007 годзе Генадзь Генадзьевіч скончыў Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь па спецыяльнасці «Дзяржаўнае і мясцовае кіраванне». З 2012 па 2015 год займаў пасаду намесніка старшыні камітэта па сельскай гаспадарцы і харчаванні Віцебскага аблвыканкама, вёў пытанні механізацыі і сельскагаспадарчай перапрацоўкі. З 2015 па 2023 год старшыня Віцебскага раённага выканаўчага камітэта[1].

З верасня 2023 года займаў пасаду старшыні Віцебскага гарвыканкама[1]. З 12 жніўня 2024 года першы намеснік старшыні Віцебскага аблвыканкама[2].

Remove ads

Узнагароды

Зноскі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads