Генадзь Дзмітрыевіч Смірноў

вучоны ў галіне вылічальнай тэхнікі From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Генадзь Дзмітрыевіч Смірно́ў[1] (руск.: Геннадий Дмитриевич Смирнов; нар. 3 лютага 1933) — вучоны ў галіне вылічальнай тэхнікі, кандыдат тэхнічных навук (1970).

Хуткія факты Генадзь Дзмітрыевіч Смірноў, Дата нараджэння ...
Remove ads

Біяграфія

Нарадзіўся ў сяле Катышка (сучасны пасёлак Галышманава ў Цюменскай вобласці Расіі). У 1957 годзе скончыў Маскоўскі энергетычны інстытут па спецыяльнасці «Вылічальная тэхніка». У 1957—1960 гадах працаваў інжынерам, вядучым інжынерам у Ерэванскім навукова-даследчыцкім інстытуце матэматычных машын, займаў пасаду намесніка галоўнага канструктара ЭВМ спецыяльнага прызначэння «Карунд». У 1960 годзе Г. Д. Смірноў пачаў працаваць на Мінскім заводзе электронных вылічальных машын, з 1972 года ў Навукова-даследчым інстытуце электронных вылічальных машын, дзе ў 1971—1998 гадах займаў пасады першага намесніка дырэктара і намесніка дырэктара па навуковай рабоце.

Remove ads

Навуковая дзейнасць

Аўтар больш за 80[2] навуковых прац па структуры, архітэктуры, надзейнасці вылічальных машын, сістэм і комплексаў. Адзін з вядучых распрацоўшчыкаў архітэктуры, структуры і сістэмы каманд ЭВМ сямейства «Мінск», намеснік галоўнага канструктара ЭВМ «Мінск-22» і «Мінск-32», навуковы кіраўнік работ па ЕС ЭВМ. Быў адным з ініцыятараў стварэння шэрагу вазімых і персанальных ЭВМ, намеснікам старшыні Савета галоўных канструктараў раду вазімых ЭВМ (РВ ЭВМ), намеснікам галоўнага канструктара РВ ЭВМ[2]. Уваходзіў у склад Беларускага падкамітэта Сусветнага камп’ютэрнага таварыства (IEEE Computer Society)[2].

Сярод апублікаванага:

  • Марголин М. С., Надененко В. К., Смирнов Г. Д. Электронная вычислительная машина «Минск-22». — Минск, Высшая школа, 1967.
  • Электронная вычислительная машина «Минск-32». — М., 1972 (разам з В. Я. Пыхціным і В. У. Пржыялкоўскім);
  • Электронная вычислительная машина ЕС-1022. — Мн., 1979 (у сааўтарстве).
Remove ads

Узнагароды і званні

Зноскі

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads