Грыцкевіцкі сельсавет

былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Нясвіжскім раёне Мінскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Грыцке́віцкі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Нясвіжскага раёна Мінскай вобласці. Цэнтр — аграгарадок (да 2008 г. вёска) Грыцкевічы.

Хуткія факты Грыцкевіцкі сельсавет, Краіна ...

Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Нясвіжскага раёна Баранавіцкай вобласці БССР. З 8 студзеня 1954 года ў складзе Мінскай вобласці. 28 мая 2013 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Сноўскага сельсавета[1].

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 848 чалавек[2], з іх 92,5 % — беларусы, 5,0 % — рускія, 2,9 % — палякі[3].

На момант скасавання ў склад сельсавета ўваходзілі 5 населеных пунктаў: аграгарадок Грыцкевічы, вёскі Грыцы, Мацылёўшчына, Нялепава і Супрунавічы.

Remove ads

Зноскі

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads