Гульні розуму
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
«Гульні розуму» (англ.: A Beautiful Mind — «Цудоўны розум»[3]) — біяграфічная драма Рона Ховарда па аднайменнай кнізе С. Назар, якая распавядае пра жыццё Джона Форбса Нэша, лаўрэата Нобелеўскай прэміі па эканоміцы[4]. Кніга ў 1998 годзе была намінавана на Пулітцэраўскую прэмію. Сцэнарый да фільма быў напісаны Аківам Голдсманам. Галоўную ролю ў карціне выканаў Расел Кроу; таксама зняліся Джэніфер Конелі, Эд Харыс, Крыстафер Пламер і Пол Бетані. Фільм атрымаў чатыры «Оскары» (найлепшы фільм, адаптаваны сцэнарый, рэжысура, актрыса другога плана — Джэніфер Конелі), узнагароду «Залаты глобус» (у прыватнасці, прыз атрымаў Расел Кроу за найлепшую мужчынскую ролю) і быў адзначаны некалькімі прэміямі BAFTA. Прэм’ера фільма адбылася 21 снежня 2001 года ў ЗША[5]. Фільм быў дадатна ўспрыняты крытыкамі і сабраў больш 300 млн долараў па ўсім свеце.
Гісторыя пачынаецца з ранніх гадоў маладога генія Джона Нэша. У яго пачынае развівацца параноідная шызафрэнія, якая суправаджаецца галюцынацыямі, і прагрэсуе да таго часу, пакуль не ставіць пад удар яго працу і адносіны з жонкай і сябрамі.
Фільм быў раскрытыкаваны за недакладнае адлюстраванне на экране некаторых аспектаў жыцця Нэша. Фільм прадставіў яго галюцынацыі як зрокавымі, так і слыхавымі, тады як у рэальным жыцці яны былі выключна слыхавымі[6].
Remove ads
Сюжэт
1947 год. Таленавміы студэнт Джон Нэш прыязджае ў Прынстан. Недаверлівы, дзіваваты, ён не знаходзіць сабе месца, нават не наведвае заняткі, цалкам пагрузіўшыся ў даследаванні. Кар'еру бліскучы малады вучоны працягвае выкладчыкам у Масачусецкім тэхналагічным інстытуце. Нэш звяртае ўвагу на адну са студэнтак, Алісію, яны пачынаюць сустракацца, і неўзабаве яна становіцца яго жонкай.
Аднойчы да Джона звяртаецца нейкі агент Парчэр, які прапануе папрацаваць на асобы аддзел ЦРУ. Яго задача — аналізаваць інфармацыю, апублікаваную ў адкрытых крыніцах, з мэтай пошуку ў ёй сакрэтнай інфармацыі. Гэта даныя, якімі абменьваюцца змоўшчыкі — ворагі ЗША. Свае справаздачы Нэш пакідае ў паштовай скрыні ва ўмоўленым месцы. Падчас аднаго са сваіх візітаў да паштовай скрыні Нэш падвяргаецца нападу змоўшчыкаў і цудам пазбягае гібелі.
Неўзабаве высвятляецца, што ўся праца на ЦРУ — усяго толькі плод яго розуму. Агент Парчэр, сусед па пакоі ў Прыстане Чарлз і яго пляменніца Марсі не існуюць у рэальнасці. Нэш цяжка хворы. У яго шызафрэнія. Даведаўшыся пра хваробу, Алісія здзіўлена, але не здаецца, супрацьпаставіўшы хваробе сваё каханне.
Пасля працяглага цяжкага лячэння Нэшу ўдаецца ўзяць хваробу пад кантроль. Галюцынацыі працягваюць наведваць вучонага, але больш не робяць яго небяспечным для тых, хто акружае яго, і Нэш, пасля працяглага перапынку, вяртаецца да навукі. За наватарскія адкрыцці ў тэорыі гульняў яго чакаюць прызнанне і слава — падчас нобелеўскай гаворкі ён дзякуе жонку за разуменне і падтрымку. Парчэр, Чарлз і Марсі таксама знаходзяцца ў зале і слухаюць яго прамову.
Remove ads
У ролях
Remove ads
Прэміі і ўзнагароды
- 2002 — Прэмія «Оскар»
- Найлепшая рэжысура (Рон Ховард)
- Найлепшы фільм года
- Найлепшы сцэнарый-адаптацыя (Аківа Голдсман)
- Найлепшая жаночая роля другога плана (Джэніфер Конелі)
- Намінацыі на прэмію «Оскар»
- Найлепшая мужчынская роля (Расел Кроу)
- Найлепшы мантаж (Майк Хіл, Дэніэл Хэнлі)
- Найлепшы грым (Грэг Кэнам, Колін Калаган)
- Найлепшая музыка (Джэймс Хорнер)
- 2002 — Прэмія BAFTA:
- Найлепшы акцёр (Расел Кроу), найлепшая актрыса другога плана (Джэніфер Конелі)
- Намінацыі
- Найлепшы фільм, найлепшы сцэнарый, спецыяльная прэмія Дэвіда Ліна за рэжысуру
- 2002 — Прэмія «Залаты Глобус»
- Найлепшы фільм-драма, найлепшы сцэнарый (Аківа Голдсман), найлепшы акцёр у драме (Расел Кроу), найлепшая актрыса другога плана (Джэніфер Конелі)
- Намінацыі на «Залаты Глобус»
- Найлепшы рэжысёр, найлепшая музыка
- 2002 — намінацыя на прэмію Грэмі
- найлепшы альбом на аснове саўндтрэка да фільма
- 2002 — намінацыя на прэмію MTV Movie Awards
- найлепшы акцёр (Расел Кроу)
- 2002 — намінацыя на прэмію «Спадарожнік»
- Найлепшая песня, найлепшая актрыса другога плана (Джэніфер Конелі)
- намінацыі ў пяці катэгорыях
- 2002 — прэмія ASCAP
- найлепшыя касавыя зборы (top box office film)
- 2002 — прэмія Teen Choice Awards
- намінацыя на найлепшы фільм
- 2002 — прэмія гільдыі кінарэжысёраў ЗША
- 2002 — прэмія асацыяцыі кінакрытыкаў Канзас-сіці
- найлепшая актрыса другога плана (Джэніфер Конелі)
- 2002 — прэмія асацыяцыі гукарэжысёраў ЗША «Залатая бабіна» (Golden Reel)
- найлепшая гукарэжысура дыялогі.
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads