Гусіная цыбуля пакрывальцавая
від раслін From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Гусіная цыбуля пакрывальцавая, Гусіная цыбуля з пакрывалам[1] (Gagea spathacea) — травяністая расліна сямейства лілейных.
Remove ads
Апісанне
Эфемероідная цыбульная расліна вышынёй 6-20 см. Цыбуліны дзве, адна з іх буйная. Два прыкаранёвыя лісты дудкаватыя, вузкалінейныя, значна вышэйшыя за сцябло. Падсуквеццевы ліст прадаўгавата-ланцэтны, уверсе звужаны і сцягнуты ў каўпачок, прыблізна роўны суквеццю. Кветкі лімонна-жоўтыя, сабраны па 2-4 у парасонападобнае суквецце. Звонку долі калякветніка зеленаватыя. Плод — каробачка.
Арэал
Рэліктавы субатлантычны паўночнаеўрапейскі від. Пашырэнне: Скандынавія, Сярэдняя і Атлантычная Еўропа, заходнія раёны Украіны, Калінінградскай вобласці Расіі, Літва і Латвія;[2] на Беларусі — у ізаляваным лакалітэце за паўднёва-ўсходняй мяжой арэала (Мазырскі і Гомельскі раёны). Месцы росту — цяністыя чорнаальховыя і грабава-чорнаальховыя лясы, хмызнякі. Расце невялікімі групамі.
Размнажэнне
Цвіце ў красавіку—маі. Размнажаецца вегетатыўна і насеннем.
Зноскі
- Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 56. — 160 с. — 2 350 экз.
- Meusel, 1965
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads