Гірчоўнік татарскі

From Wikipedia, the free encyclopedia

Гірчоўнік татарскі
Remove ads

Гірчо́ўнік татарскі, гірчоўнік похвенны[1][2] (Conioselinum tataricum) шматгадовая травяністая расліна з роду Гірчоўнік (Conioselinum) сямейства Парасонавыя (Apiaceae).

Хуткія факты Навуковая класіфікацыя, Міжнародная навуковая назва ...
Хуткія факты
Remove ads

Батанічнае апісанне

Расліна мае прамастаячае сцябло вышынёй 50—150[2] см, цыліндрычнай формы, каленчата сагнутае ў вузлах, з чаргавана размешчаным складаным трохкутным перыстым лісцем. Ніжняе лісце на чаранках, верхняе — сядзячае. Суквецце сабрана ў пэндзлік. Кветкі памерам да 1 см ад белага да чырвонага колеру[3]. Цвіце ў чэрвені — ліпені. Пладанашэнне ў жніўні[4]. Плод — голы бліскучы віслаплоднік, які пры выспяванні распадаецца на 2 палавіны з 5-ю крылаткамі[2].

Remove ads

Жыццёвае асяроддзе

Гірчоўнік татарскі расце ў вільготных месцах на берагах яроў, рэк і ручаёў, сярод кустоў ці на лясных палянах, на лугах[3][4].

Арэал

Еўрасібірскі тайговы від, распаўсюджаны ў Сярэдняй (ўсход) і Усходняй (поўнач) Еўропе і Сібіры. На тэрыторыі Беларусі знаходзіцца ў асобных ізаляваных месцах паблізу паўднёва-заходняй мяжы арэалу. Вядомы ў Верхнядзвінскім, Віцебскім, Валожынскім, Лёзненскім, Ашмянскім і Смаргонскім раёнах. Маюцца старыя гербарныя зборы з Горацкага раёна Магілёўскай вобласці[4].

Ахова

Расліна ахоўваецца ў наступных краінах і рэгіёнах[3]:

Зноскі

  1. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 40. — 160 с. 2 350 экз. — у крыніцы пад назвай Conioselinum vaginatum
  2. Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 2. Гатня — Катынь / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983.  522 с. 10 000 экз.
Remove ads

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads