Даіндаеўрапейскі субстрат
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Даіндаеўрапейскі субстрат — мовы, якія існавалі на тэрыторыі Еўропы, Іранскага культурнага кантынента і Індастана да прыходу туды носьбітаў індаеўрапейскіх моў. Ад даіндаеўрапейскага перыяду засталіся нешматлікія помнікі. Пра наяўнасць субстрата, апроч іх, дазваляюць меркаваць гідронімы, тапонімы і словы індаеўрапейскіх моў з няяснай этымалогіяй, а таксама згадкі ў антычных ці старажытнаіндыйскіх крыніцах меркавана неіндаеўрапейскіх народаў.

Remove ads
Гісторыя вывучэння
Гіпотэзы пра існаванне даіндаеўрапейскіх моў на тэрыторыі старажытнай Еўропы сталі высоўвацца лінгвістамі з сярэдзіны XIX ст. Для гэтых моў, меркавана звязаных з насельніцтвам эпохі неаліту, быў прапанаваны тэрмін «азіянічныя», англ.: Asianic, фр.: asianique (паколькі іх носьбіты лічыліся выхадцамі з Блізкага Усходу)[1], які, аднак, не прыжыўся.
Марыя Гімбутас, адна з найбуйнейшых фігур індаеўрапеістыкі, у адносінах да меркавана даіндаеўрапейскага перыяду гісторыі Еўропы выкарыстоўвала тэрмін «Старая Еўропа», аднак апісаная ёй культура «старой Еўропы» ахоплівае неалітычныя балканска-ўсходнееўрапейскія культуры размаляванай керамікі і не ўключае дагістарычныя культуры Атлантычнай Еўропы.
У наш час найбуйнейшая група даследчыкаў даіндаеўрапейскага субстрата маецца ў Лейдэнскім універсітэце (Р. Беекес, Ж. ван Дрым, П. Схрэйвер), у ЗША (У. Леман), у Германіі (Р. Майлхамер), у Францыі (А. Фурнэ) і інш.
Remove ads
Еўропа
- Фіна-ўгорскія мовы
 - Дагрэчаскі субстрат:
- Народы мора
 - Мова Лемнаскай стэлы
 - Пеласгская мова
 - Этэакрыцкая мова і мінойская мова — дагрэчаскія мовы Крыта
 - Этэакіпрская мова і мова кіпра-мінойскіх надпісаў — дагрэчаскія мовы Кіпра
 
 - Дагерманскі субстрат
 - Дакельцкі субстрат
- Дакельцкі астраўны субстрат
- Дагайдэльскі субстрат
 - Пікцкая мова
 
 - Дакельцкі кантынентальны субстрат
 
 - Дакельцкі астраўны субстрат
 - Дакласічныя мовы Італіі:
- Лігурыйскі субстрат (таксама ў Францыі, у тым ліку на Корсіцы, і ў Іспаніі)
 - Пратасардская мова (ці некалькі моў)
 - Паўночнапіцэнская мова
 - Сіканская мова (магчыма, роднасны лігурыйскай)
 - Тырэнскія мовы
- Рэцкая мова
 - Этруская мова
 - магчыма, шэраг моў за межамі Італіі (лемнаская, этэакіпрская)
 
 - Элімская мова (магчыма, індаеўрапейская)
 
 - Палеаіспанскія мовы
- Іберская мова
 - Тартэсійская мова
 - Аквітанская мова
 - Баска-іберская гіпотэза
 
 
Remove ads
Азія
- Анатоля:
- Хацкая мова
 - Хурыта-ўрарцкія мовы
 
 - Вялікі Іран
- Кутыйская мова
 
 - Даарыйскі субстрат:
- Даведычны субстрат
- Пісьмо даліны Інда
 
 - Ведскі субстрат у сінгальскай мове
- Веда
 
 - Ніхалі, кусунда
 
 - Даведычны субстрат
 
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads
