Двухпарнаногія

From Wikipedia, the free encyclopedia

Двухпарнаногія
Remove ads

Двухпарнаногія (Diplopoda) — клас мнаганожак. 13 атрадаў, у т.л. кіўсякі (3 атрады). Каля 50 тыс.відаў. Пашыраны ўсюды, акрамя Антарктыды. Наземныя жывёлы, жывуць у месцах з павышанай вільготнасцю: лясным подсціле, глебе, пад камянямі або бярвёнамі і інш. На Беларусі найбольш пашыраны прадстаўнікі атраду касцянак і гроначнікаў. У Белавежскай пушчы 15 відаў, з якіх дамінуцюь странгілазома чорная (Strongylosoma pallipes) і гламеры конекса (Glomeris connexa).

Хуткія факты Навуковая класіфікацыя, Міжнародная навуковая назва ...

Цела выцягнутае, цыліндрычнае, падзелена на галаву і сегментаванае тулава, большасць членікаў якога мае 2 пары ног (адсюль назва). У большасці 1-2 ядавітыя залозкі. Развіццё з анамарфозам. Кормяцца гніючымі расліннымі рэшткамі. Удзельнічаюць у глебаўтварэнні, спрыяюць гуміфікацыі і мінералізацыі адмерлых частак раслін. Некаторыя пашкоджваюць карэнні сельскагаспадарчых раслін.

Remove ads

Зноскі

1. Integrated Taxonomic Information System — 1999. Праверана 22 кастрычніка 2013.

2. Shear W. A. Class Diplopoda de Blainville in Gervais, 1844 // Animal Biodiversity: An Outline of Higher-level Classification and Survey of Taxonomic Richness / пад рэд. Z. Zhang — 2011. — Т. 3148, вып. 1. — С. 159–164. — ISBN 978-1-86977-849-1, 978-1-86977-850-7

Remove ads

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads