Джордж Крукшэнк

From Wikipedia, the free encyclopedia

Джордж Крукшэнк
Remove ads

Джордж Крукшэнк (англ.: George Cruikshank; 27 верасня 1792, Лондан, Англія — 1 лютага 1878, там жа) — англійскі ілюстратар і карыкатурыст, вядучы майстар кніжнай ілюстрацыі і сатырыка-палітычнай карыкатуры XIX стагоддзя. За сваё доўгае жыццё ён праілюстраваў больш за 850 кніг.

Хуткія факты Джордж Крукшэнк, Дата нараджэння ...

Нарадзіўся 27 верасня 1792 года ў Лондане ў сям’і ілюстратара Айзека Крукшэнка (1756—1811). У год смерці бацькі, калі Джорджу не было і 20 гадоў, ён уславіўся падборкай сатырычных карыкатур для штомесячніка «The Scourge, a Monthly Expositor of Imposture and Folly». У той жа час Крукшэнк стварыў ілюстрацыі да першага англійскага выдання рамана Готфрыда Бюргера «Прыгоды Мюнхгаўзена», заклаўшы медыйную выяву барона літаратурнага персанажа як хвацкага вусатага кавалерыста. За чатыры гады супрацоўніцтва з гэтым выданнем Крукшэнк наблізіўся па папулярнасці і памеры заробкаў да Джэймса Гілрэя, знакамітага карыкатурыста эпохі напалеонаўскіх войн. У 1820-я гады яго карыкатуры з роўнай з’едлівасцю высмейвалі партыі вігаў і торы.

Remove ads

Зноскі

1. George Cruikshank // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.

2. The Fine Art Archive — 2003. Праверана 1 красавіка 2021.

3. George Cruikshank // Geographicus Rare Antique Maps biographical dictionary of cartographers Праверана 8 красавіка 2025.

4. George Cruickshank

5. Union List of Artist Names — 2018. Праверана 25 кастрычніка 2018.

6. Find a Grave — 1996. Праверана 12 ліпеня 2024.

7. KulturNav — 2016. Праверана 27 лютага 2016.

Remove ads
Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads