Джыл Солаўэй
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Джыл Солаўэй (англ.: Jill Soloway, нар. 26 верасня 1965) — амерыканскі сцэнарыст, прадзюсар, рэжысёр, комік і драматург.
Солаўэй нарадзілася ў Чыкага, штат Ілінойс, і скончыла Вісконсінскі ўніверсітэт у Мадысане[2]. Пачаўшы сваю кар’еру ў якасці асістэнта ў рэкламе, да канца 1990-х яна перабралася ў Лос-Анджэлес, дзе беспаспяхова спрабавала прадаць сцэнарый пілота для HBO. Яе поспехам стала публікацыя апавядання Courteney Cox's Asshole, пасля чаго яна была наймана сцэнарыстам у серыял HBO «Кліент заўсёды мёртвы»[3]. Яна напісала сцэнарыі для «Брудныя мокрыя грошы», «Такая розная Тара» і «Як дасягнуць поспеху у Амерыцы», а таксама кароткі час працавала кансалтынгавым прадзюсарам у «Анатомія страсці».
Прарыў Солаўэй адбыўся ў 2013 годзе, калі за свой рэжысёрскі дэбют, фільм «Паўдзённая пяшчота», яна атрымала прэмію за лепшую рэжысуру на 29-тым кінафестывалі «Сандэнс», а таксама намінацыю на «Незалежны дух» за лепшы сцэнарый[4]. У наступным годзе яна стварыла і зрэжысавала серыял «Відавочнае» для Amazon.com, які атрымаў масу станоўчых водгукаў ад крытыкаў, многія з якіх называлі яго рэвалюцыйным[5]. У 2015 годзе Солаўэй была ўключана ў спіс ста найбольш уплывовых людзей года паводле меркавання часопіса Time[6].
Remove ads
Зноскі
- Jill Soloway // (unspecified title) Праверана 9 кастрычніка 2017.
- Can Jill Soloway Do Justice to the Trans Movement?. The New York Times (29 жніўня 2014). Праверана 13 лістапада 2014.
- Confessions of a Masturgoogler(недаступная спасылка). Chicago Reader (15 верасня 2005). Архівавана з першакрыніцы 19 снежня 2014. Праверана 13 лістапада 2014.
- Jill Soloway Awards. Internet Movie Database. Праверана 13 лістапада 2014.
- Transparent: Season One (2014). Rotten Tomatoes. Праверана 13 лістапада 2014.
- Jill Soloway(недаступная спасылка). Time (16 красавіка 2015). Архівавана з першакрыніцы 17 красавіка 2015. Праверана 17 красавіка 2015.
Remove ads
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads
