Дзедзінаўскі сельсавет
былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Мёрскім раёне Віцебскай вобласці БССР From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Дзе́дзінаўскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Мёрскага раёна Віцебскай вобласці. Цэнтр — вёска Дзедзіна.
Утвораны 12 кастрычніка 1940 года як Лебедзеўскі сельсавет у складзе Мёрскага раёна Вілейскай вобласці БССР. Цэнтр — вёска Лебедзева. З 20 верасня 1944 года ў складзе Полацкай вобласці, з 8 студзеня 1954 года — Маладзечанскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Дзедзіна, сельсавет перайменаваны ў Дзедзінаўскі[1]. З 20 студзеня 1960 года ў складзе Віцебскай вобласці. 26 сакавіка 1973 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Перабродскага сельсавета[2].
Remove ads
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads