Дзмітрый Іванавіч Козел
беларускі ветэрынар, дзяржаўны дзеяч From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Дзмітрый Іванавіч Козел (нар. 10 ліпеня 1982, Крушнікі, Мазырскі раён, Гомельская вобласць, Беларуская ССР) — беларускі дзяржаўны дзеяч. Старшыня Гомельскага раённага выканаўчага камітэта (з 2023).
Remove ads
Біяграфія
Нарадзіўся 10 ліпеня 1982 года ў в. Крушнікі Мазырскага раёна Гомельскай вобласці.
Скончыў Віцебскую дзяржаўную акадэмію ветэрынарнай медыцыны.
Працоўную дзейнасць пачынаў ветэрынарным урачом аддзялення № 1 РУП «Саўгас-камбінат Зара» Мазырскага раёна. У 2010—2018 гадах працаваў начальнікам Жлобінскай раённай ветэрынарнай станцыі. У 2018 годзе прызначаны першым намеснікам старшыні — начальнікам упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Светлагорскага райвыканкама[1].
У верасні 2020 года прызначаны на пасаду старшыні Добрушскага райвыканкама.
6 снежня 2021 года прызначаны першым намеснікам старшыні Гомельскага аблвыканкама[2].
27 сакавіка 2023 года прызначаны старшынёй Гомельскага райвыканкама[3].
Remove ads
Зноскі
- Лукашенко обновил руководство в нескольких районах Гомельской области (руск.). Правда Гомель (3 верасня 2020).
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads