Дзмітрый Барысавіч Кабалеўскі

From Wikipedia, the free encyclopedia

Дзмітрый Барысавіч Кабалеўскі
Remove ads

Дзмітрый Барысавіч Кабалеўскі (руск.: Дми́трий Бори́сович Кабале́вский; 19041987) — савецкі кампазітар, дырыжор, піяніст, педагог, публіцыст, грамадскі дзеяч. Акадэмік АПН СССР (1971). Герой Сацыялістычнай Працы (1974). Народны артыст СССР (1963). Лаўрэат Ленінскай прэміі (1972), трох Сталінскіх прэмій (1946, 1949, 1951), Дзяржаўнай прэміі СССР (1980) і Дзяржаўнай прэміі РСФСР імя Глінкі (1966).

Хуткія факты Дзмітрый Барысавіч Кабалеўскі, Асноўная інфармацыя ...
Remove ads

Біяграфія

Thumb
Барыс Клаўдыевіч Кабалеўскі з сынам Дзмітрыем і дачкой Аленай. Санкт-Пецярбург, 1909

Скончыў Маскоўскую кансерваторыю па класу кампазіцыі ў М. Мяскоўскага ў 1929 годзе і па класу фартэпіяна ў А. Гальдэнвейзера ў 1930 годзе. У 19321980 гадах выкладаў у кансерваторыі, з 1939 прафесар.

У гады вайны з сярэдзіны кастрычніка 1941 да студзеня 1942 года быў эвакуіраваны з Саюзам кампазітараў у Свярдлоўск. Вёў заняткі ў кансерваторыі і быў інструктарам абкама УЛКСМ па рабоце з навучэнцамі ПТВ  (руск.).

Пачынаючы з 1945 года неаднаразова быў за мяжой: Аўстрыя, Аўстралія, Англія, Бельгія, Балгарыя, Венгрыя, ГДР, Канада, Кітай, Мексіка, Польшча, Румынія, ЗША, Фінляндыя, Францыя, Германія, Чэхаславакія, Швецыя, Швейцарыя, Японія.

Апроч самага галоўнага захаплення свайго жыцця — музыкі — захапляўся шахматамі і калекцыянаваннем паштовых марак, некаторы час ён нават быў у рэдкалегіі часопіса «Филателия СССР  (руск.)».[6]

Remove ads

Творчасць

Музыка Кабалеўскага адметная аптымізмам, жыццесцвярджальным пафасам.

Зрабіў значны ўклад у музыку для дзяцей і юнацтва, у развіццё музычнага тэатра.

Сярод твораў: оперы «Кала Бруньён» (паводле Р. Ралана, 1938, 2-я рэд. 1968; паст. 1970), «У агні» (1943), «Сям’я Тараса» (паст. 1950), «Мікіта Вяршынін» (1955), «Сёстры» (1969); аперэта «Вясна спявае» (1957); вакальна-сімфанічная сюіта «Народныя мсціўцы» (1942), кантата «Песня раніцы, вясны і міру» (1958), «Рэквіем» на словы Р. Раждзенственскага (1963), 4 сімфоніі; канцэрты для фартэпіяна (3), скрыпкі (1), віяланчэлі (2) з аркестрам; для фартэпіяна санаты (3), 24 прэлюдыі, ронда, дзіцячыя п’есы; для голасу з фартэпіяна — 10 санетаў Шэкспіра, рамансы, песні; музыка да драматычных і радыёспектакляў, да кінафільмаў.

Remove ads

Зноскі

1. Педагоги и психологи мира — 2012.

2. Кабалевский Дмитрий Борисович // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.

3. Deutsche Nationalbibliothek Record #11945002X // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 31 снежня 2014.

4. Кто есть кто в мире / Гл. ред. Г. П. Шалаева. М.: Филологическое общество "Слово", ОЛМА-ПРЕСС, 2003. — С. 606. — 1680 с. ISBN 5-8123-0088-7; 5-94849-441-1.

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads