Дзмітрый Валер’евіч Лясняк
беларускі футбаліст From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Дзмітрый Лясняк (нар. 6 сакавіка 2004, Брэст) — беларускі футбаліст, паўабаронца клуба «Ніва» з Доўбізны (у арэндзе з брэсцкага «Дынама»).
Remove ads
Клубная кар’ера
Выхаванец брэсцкай СДЮШАР-8, з 2018 года гуляў за юнацкія каманды мясцовага «Дынама», у 2020 годзе пачаў выступаць за дубль. У пачатку 2021 года разам з акадэміяй дынамаўцаў перайшоў у брэсцкі «Рух», дзе таксама стаў выступаць за дубль. У пачатку 2022 года «Рух» зняўся з чэмпіянату Беларусі, але паўабаронца працягваў выступаць за каманду клуба ў юнацкім першынстве.
У чэрвені 2022 года вярнуўся ў брэсцкае «Дынама», падпісаўшы двухгадовы кантракт[2]. 10 ліпеня 2022 года дэбютаваў у Вышэйшай лізе, выйшаўшы на замену ў канцы сустрэчы з жодзінскім «Тарпеда-БелАЗ» (0:1). У далейшым працягваў рэгулярна з’яўляцца ў асноўнай камандзе, нярэдка ў стартавым складзе.
У студзені 2023 года падпісаў новае двухгадовае пагадненне з «Дынама»[3]. У сакавіку 2024 года быў аддадзены ў арэнду ў «Ніву» з Доўбізны[4].
Remove ads
Статыстыка выступленняў
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads