Дзмітрый Цімафеевіч Гуляеў

удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, Герой Савецкага Саюза (1944) From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Дзмітрый Цімафеевіч Гуляеў (5 лістапада 1915, Яранск, Кіраўская вобласць — 5 верасня 1943 Панічы, Слуцкі раён) — удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, Герой Савецкага Саюза (1944).

Хуткія факты Дзмітрый Цімафеевіч Гуляеў, Дата нараджэння ...
Remove ads

Біяграфія

Thumb
Помнік Дзмітрыю Цімафеевічу Гуляеву ў Старобіне

Закончыў Чаркаскі дарожна-будаўнічы тэхнікум (1934), вучыўся ў Маскоўскім ваенна-палітычным вучылішчы.

У партызанах з ліпеня 1941 года. Са жніўня 1941 года да красавіка 1942 года камісар атрада імя Я. Дз. Гарбачова, з мая 1942 года камандзір атрада. З чэрвеня 1943 года камандзір партызанскай брыгады 101-й імя Аляксандра Неўскага.

Загінуў у баі 5 верасня 1943 года каля в. Панічы Слуцкага раёна.

Узнагароджаны ордэнамі Леніна, Чырвонай Зоркі.

Remove ads

Памяць

Яго імем названы населеныя пункты ў Любанскім і Слуцкім раёнах, а таксама вуліцы ў Салігорску, гарадскім пасёлку Старобіне і інш. На месцы, дзе ён пахаваны ў Старобіне, у 1961 годзе пастаўлены помнік[1].

Зноскі

  1. ВЕЧНА Ў ПАМЯЦІ НАРОДНАЙ(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 20 кастрычніка 2016. Праверана 18 сакавіка 2020.

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads