Дзяніс Аляксеевіч Рутэнка
беларускі гандбаліст From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Дзяні́с Рутэ́нка (нар. 14 лютага 1986, Мінск, БССР) — беларускі гандбаліст, правы крайні. Майстар спорту Беларусі міжнароднага класа[1]. Ігрок нацыянальнай зборнай Беларусі (2003—2018). Брат гандбаліста Сяргея Рутэнкі.
Remove ads
Кар’ера
Гуляць пачаў у мінскім «Аркатроне», з якім дэбютаваў у Кубку кубкаў сезона 2002/03. У 2004 годзе перайшоў у італьянскі клуб «Канверсана». Пасля гуляў у славенскім «Словень-Градцы», з якім выйшаў у трэці раўнд Кубка ЕГФ сезона 2006/07.
Упершыню згуляў за зборную Беларусі 6 снежня 2003 года супраць зборнай Румыніі.
У 2008 годзе вярнуўся ў Мінск, дзе выступаў за «Дынама». З дынамаўцамі ён пяць разоў станавіўся чэмпіёнам Беларусі і двойчы перамагаў у Кубку, а на міжнароднай арэне выходзіў у чвэрцьфінал Кубка ЕГФ 2011/12 і плэй-оф Лігі чэмпіёнаў ЕГФ 2012/13. Пасля расфарміравання клуба перайшоў у сакавіку 2014 года ў БГК імя Мяшкова, з якім у гэтым жа сезоне выйграў чэмпіянат і кубак краіны.
У ліпені 2019 года стаў іграком мінскага СКА[2]. У маі 2020 года завяршыў кар’еру[3].
Remove ads
Грамадская дзейнасць
18 жніўня падпісаў адкрыты ліст прадстаўнікоў спартыўнай галіны Рэспублікі Беларусь з патрабаваннем прызнаць несапраўднымі выбары прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, якія прайшлі 9 жніўня 2020 года[4].
Дасягненні
- Чэмпіён Беларусі (12): 2003, 2009, 2010, 2011, 2012, 2013, 2014, 2015, 2016, 2017, 2018, 2019
- Уладальнік Кубка Беларусі (8): 2003, 2010, 2013, 2014, 2015, 2016, 2017, 2018
- Сярэбраны прызёр SEHA-лігі (2): 2014, 2015
Статыстыка
Зноскі
- Денис Рутенко перешел в СКА (руск.). by.tribuna.com (10 ліпеня 2019). Праверана 2019-11-2.
- Денис Рутенко завершил карьеру (руск.). by.tribuna.com (15 мая 2020). Праверана 2020-5-18.
Remove ads
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads
