Дзяніс Андрэевіч Вікенцьеў
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Дзяніс Андрэевіч Вікенцьеў (нар. 25 мая 1998, Горлынка, Украіна) — беларускі баскетбаліст. Цяжкі форвард / цэнтравы. Кандыдат у майстры спорту Рэспублікі Беларусь. Выступаў за зборную Беларусі.
Remove ads
Біяграфія
Пачынаў займацца баскетболам у віцебскай СДзЮСШ-ПАПР ВДУ імя П. М. Машэрава. Першы трэнер — Аляксандр Пятровіч Новікаў[2][3]. Навучаўся ў Мінску ў РДВАР пад кіраўніцтвам Аляксандра Леанідавіча Папкова і ў БКМ пад кіраўніцтвам Cяргея Сяргеевіча Варыводава[4]. Потым быў першы прафесійны год у «Рубоне» і пераезд у Латвію. У суседняй рэспубліцы ён правёў сумарна 4 гады: 2 выступаў за моладзевую і асноўную каманды «Вэнстпілс». А потым яшчэ 2 у «Юрмале». Сезон 2020/21 гулец пачынаў у расійскай Суперлізе за іжэўскі «Купал-Крыніцы».
У снежні 2020 года перайшоў у «Цмокі-Мінск»[5].
Выступаў за юніёрскую (2015—2016), моладзевую (2017—2018) і нацыянальную (2020—2021, з 2025[6]) зборную Беларусі.
Remove ads
Кар’ера
- 2013—2014 — БКМ-РДВАР (Мінск)
- 2014—2015 — Рубон-2 (Віцебск)
- 2014—2015 — Рубон (Віцебск)
- 2015—2017 — Вэнтспілс-Аўгстскола (Вэнтспілс, Латвія)
- 2017 — Вэнтспілс (Латвія)
- 2017—2018 — Екабпілс (Латвія)
- 2018—2020 — Юрмала (Латвія)
- 2020 — Купал-Крыніцы (Іжэўск, Расія)
- 2020—2021 — Цмокі-Мінск
- 2021—2022 — Барсы-Атыраў (Атыраў, Казахстан)
- 2022—2023 — Купал-Крыніцы (Іжэўск, Расія)
- 2023—2024 — Барс-РДЭУ (Растоў-на Доне, Расія)
- 2024—2025 — Тамбоў (Расія)
- з 2025 — Хімкі (Маскоўская вобласць)[7]
Remove ads
Дасягненні
Чэмпіён Беларусі (1): 2020/2021.
Сярэбраны прызёр чэмпіянату Казахстана (1): 2021/2022.
Бронзавы прызёр Расійскай Суперлігі (1): 2024/2025.
Уладальнік Кубка Беларусі (1): 2020.
Зноскі
- Dzianis Vikentsyeu // FIBA database Праверана 5 чэрвеня 2025.
- СПИСКИ спортсменов, тренеров и иных специалистов, включённых в состав национальной и сборной команд Республики Беларусь по баскетболу (мужчины) на 2021 год. Национальная команда (переменный состав)(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 30 кастрычніка 2023. Праверана 29 студзеня 2024.
- Дзяніс Вікенцьеў — навічок «Цмокаў»! Архівавана 14 ліпеня 2021.
Remove ads
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads