Дуднік балотны
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Ду́днік балотны (Angelica palustris), або Матачнік балотны[1] (Ostericum palustre)[2] — від раслін сямейства Парасонавыя (Apiaceae), распаўсюджаны ў Цэнтральнай і Усходняй Еўропе і ў Заходняй Азіі.
Remove ads
Апісанне
Двухгадовая травяністая расліна 50—80 см вышынёй. Сцябло полае, вуглавата-баразнаватае. Сцябловае лісце ў ліку 2—4, буйное, шырока трохкутнае; пласцінкі іх каленчата выгнутыя ўніз, двойчы-тройчы перыстарассечаныя, з яйкападобнымі, буйна пілаватымі долямі; верхняе лісце з пашыранымі похвамі, адхіленымі ад сцябла. Парасонікі 5—7 см у дыяметры, з 8—30 прамянямі. Плады авальна-даўгаватыя, 4—5 мм даўжынёй[2].
Remove ads
Распаўсюджанне
Распаўсюджаны ў Цэнтральнай і Усходняй Еўропе і ў Заходняй Азіі (Алтай, Сібір, Казахстан)[3][4][5].
Ва Украіне расце на балотах, у поймавых лясах — на Палессі, у лесастэпе, звычайны; у стэпе, радзей (па Северскім Данцы і Дняпры з прытокамі)[2].
Галерэя
- Лісце
Зноскі
- Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 91. — 160 с. — 2 350 экз.
- Доброчаева Д. Н., Котов М. И., Прокудин Ю. Н., и др. Определитель высших растений Украины. — К.: Наукова думка, 1987. — С. 236. (руск.) (укр.)
- plantsoftheworldonline.org . (англ.)
- npgsweb.ars-grin.gov . (англ.)
Remove ads
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads