Дунілавіцкі сельсавет

адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Пастаўскім раёне Віцебскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Дуні́лавіцкі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Пастаўскага раёна Віцебскай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр — аграгарадок (да 2009 года вёска) Дунілавічы.

Хуткія факты Дунілавіцкі сельсавет, Краіна ...

Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Дунілавіцкага раёна Вілейскай вобласці БССР. Цэнтр — гарадскі пасёлак Дунілавічы. З 20 верасня 1944 года ў складзе Полацкай вобласці. З 8 студзеня 1954 года ў складзе Маладзечанскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Сяргеевіцкага сельсавета, статус цэнтра сельсавета паніжаны да вёскі[1]. 27 сакавіка 1959 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Лучайкаўскага сельсавета[2]. З 20 студзеня 1960 года сельсавет у складзе Глыбоцкага раёна Віцебскай вобласці. 20 мая 1960 года ў адміністрацыйнае падпарадкаванне Варапаеўскага пассавета перададзены 19 населеных пунктаў (Адамова, Васевічы, Гаўрылавічы, Дашкі, Жылінскія, Зенькава, Карабаніха, Каралі, Карпавічы, Крыўка, Кукішы, Лісіцы, Лучай, Мацуры, Надазер’е, Пухаўка, Равы, Салаўіха і Скварцова)[3]. З 25 снежня 1962 года сельсавет у складзе Пастаўскага раёна. На 1 студзеня 1974 года ў складзе Дунілавіцкага сельсавета 22 населеныя пункты[4]. 27 снежня 1985 года ў склад сельсавета з адміністрацыйнага падпарадкавання Варапеўскага пассавета перададзены 2 населеныя пункты (Зенькава і Калінаўка)[5]. 16 сакавіка 2010 года скасавана вёска Драздоўшчына[6]. 21 чэрвеня 2023 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Валкоўскага сельсавета (33 населеныя пункты: вёскі Валкі, Вараноўка, Верацеі, Гайдукі, Гаранаўшчына, Гігалы, Гінькі, Глінскія, Даравое, Дразды, Жданы, Жукава, Заруддзе, Заўлічча Новае, Колаўцы, Крывое 2, Курылавічы, Лазовікі, Ласіца, Ляхаўшчына, Мартулі, Марцінелевічы, Мацейкі, Маштаркі, Норыца, Плешкуны, Пятровічы, Рэдзькаўшчына, Сарокі, Сасноўшчына, Станілевічы, Хрыстова і Янчукі)[7].

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (18 населеных пунктаў) — 1242 чалавекі[8], з іх 92,4 % — беларусы, 3,7 % — палякі, 3,0 % — рускія[9]; паводле перапісу 2019 года (18 населеных пунктаў) — 1068 чалавек[10].

Remove ads

Крыніцы

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads