Душыца

From Wikipedia, the free encyclopedia

Душыца
Remove ads

Душы́ца[1][2] (Acinos) — род кветкавых раслін сямейства Ясноткавыя (Lamiaceae).

Хуткія факты Навуковая класіфікацыя, Міжнародная навуковая назва ...
Remove ads

Батанічнае апісанне

Аднагадовыя, зрэдку шматгадовыя травяністыя расліны з простымі адзіночнымі або шматлікімі сцёбламі. Лісце супраціўнае, дробнае, яйцападобнай або рамбічнай формы, звужанае ў кароткі чаранок. Кветкі дробныя, фіялетава-пурпуровага колеру, у несапраўдных кальчаках ў пазухах лісця. Плод — чатырохарэшак.

Распаўсюджанне

Род налічвае каля 10[2] відаў, па дадзеных The Plant List — 1 від: душыца альпійская (Acinos alpinus). Расліны роду распаўсюджаны ў Еўропе, Міжземнамор’і, Пярэдняй Азіі. На тэрыторыі Беларусі сустракаецца душыца палявая (Acinos arvensis)[2]. Растуць у сухіх сонечных месцах, на пясках, чыгуначных насыпах, каля дарог і інш.

Гаспадарчае значэнне

Меданосныя, эфіралейныя і лекавыя расліны[2].

Зноскі

  1. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 8. — 160 с. 2 350 экз.
  2. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 6: Дадаізм — Застава / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. Мн. : БелЭн, 1998. — Т. 6.

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads