Дэндрабена васьмігранная

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Дэндрабена васьмігранная (Dendrobaena octaedra) — від дажджавых чарвей сямейства Lumbricidae, які жыве ў лясных і вільготных кіслых глебах. Ён прысутнічае на значнай частцы планеты, асабліва ва ўмераным і кантынентальным клімаце.

Хуткія факты Навуковая класіфікацыя, Міжнародная навуковая назва ...
Remove ads

Апісанне

Невялікі дажджавы чарвяк даўжынёй ад 3 да 6 см, дыяметрам ад 1 да 2,5 мм і масай ад 0,8 да 1 г. Афарбаваны ў барвова-чырвоны колер з градыентам спераду. Яго палавыя сегменты маюць выразную вентральную пляму[1].

Прадстаўнікі віда на паверхні глебы ў раскладаных арганічных рэчывах раслін і жывёл, дзе з’яўляюцца сапрафагамі і капрафагамі. У адрозненне ад многіх відаў дажджавых чарвякоў, ён любіць кіслыя глебы і можа вытрымліваць вельмі нізкія тэмпературы (да −14 °C). Метабалізм у яго актыўны, але ён не пераносіць глеб з нізкім утрыманнем кіслароду. Размнажаецца шляхам партэнагенезу[1][2].

Remove ads

Спосаб жыцця

Dendrobaena octaedra жыве ў лясной падсцілцы, торфе, вільготных верасоўніках, кіслых лугах і вільготных глебах каля рэк. Асабліва прыкметная яго роля ў раскладанні лясных глеб[1][3]. З'яўляюцца прамежкавымі гаспадарамі круглых чарвей сямейства метастрангіліды (Metastrongylidae)[4][5][6].

Арэал

Від палеарктычнага паходжання, распаўсюджаны па ўсім свеце[3] і лічыцца інвазійным у Паўночнай Амерыцы[7] . Прысутнічае ва ўсіх краінах Еўропы.

Крыніцы

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads