Дэпартамент міжнароднага ваеннага супрацоўніцтва Міністэрства абароны Рэспублікі Беларусь

From Wikipedia, the free encyclopedia

Дэпартамент міжнароднага ваеннага супрацоўніцтва Міністэрства абароны Рэспублікі Беларусь
Remove ads

Дэпартамент міжнароднага ваеннага супрацоўніцтва Міністэрства абароны Рэспублікі Беларусь — структурнае падраздзяленне цэнтральнага апарата Міністэрства абароны, упаўнаважанае ажыццяўляць функцыі ў сферы міжнароднага ваеннага супрацоўніцтва і кантролю над узбраеннямі. Пры ажыццяўленні сваёй дзейнасці ўзаемадзейнічае з іншымі органамі ваеннага ведамства, аб’яднаннямі, злучэннямі, воінскімі часцямі і арганізацыямі Узброеных сіл, а таксама з дзяржаўнымі органамі і іншымі арганізацыямі, устанаўлівае і развівае ваеннае супрацоўніцтва з замежнымі дзяржавамі і міжнароднымі арганізацыямі.

Хуткія факты Дэпартамент міжнароднага ваеннага супрацоўніцтва Міністэрства абароны Рэспублікі Беларусь, Краіна ...
Remove ads

Гісторыя

У снежні 1992 года начальнікам Галоўнага штаба Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь генерал-маёрам Мікалаем Чуркіным было прынята рашэнне аб стварэнні ў цэнтральным апараце рабочай групы з ліку афіцэраў, якія валодалі замежнымі мовамі, для выканання першапачатковых задач па ажыццяўленні кантактаў з замежнымі ваеннымі аташэ і прадстаўнікамі ваенных ведамстваў іншых краін. У рабочую групу ўвайшлі прадстаўнікі аператыўнага ўпраўлення Галоўнага штаба, упраўлення выхаваўчай работы Міністэрства абароны, ваеннай кафедры Мінскага дзяржаўнага педагагічнага інстытута замежных моў[2].

1 студзеня 1995 года ў штат упраўлення знешніх сувязяў была пераведзена з дагаворна-прававога ўпраўлення група міжнародна-дагаворных адносін, а дзейнасць упраўлення стала каардынавацца памочнікам міністра абароны па пытаннях ваеннай палітыкі.

21 снежня 2001 года ў адпаведнасці з загадам Міністра абароны Рэспублікі Беларусь ад 17 снежня 2001 г. № 835 Упраўленне знешніх сувязяў рэарганізавана ва ўпраўленне Міжнароднага ваеннага супрацоўніцтва Міністэрства абароны.

Remove ads

Структура

Кіруючая пасада прадстаўлена начальнікам дэпартамента. Пры ім дзейнічаюць два намеснікі, адзін з якіх па сумяшчальніцтве з’яўляецца кіраўніком 1-га ўпраўлення, і адзін памочнік. Структурна Дэпартамент дзеліцца на 1-е (знешніх сувязяў) і 2-е (верыфікацыі) упраўленні[3].

Канцэпцыя

Дэпартамент ажыццяўляе сваю дзейнасць на падставе канцэпцыі Міжнароднага ваеннага супрацоўніцтва Міністэрства абароны Рэспублікі Беларусь, зацверджаную загадам кіраўніка ваеннага ведамства ад 10 лістапада 2010 г. № 1010. Яна ўяўляе сабой сістэму поглядаў на змест, прынцыпы і асноўныя напрамкі дзейнасці ў сферы супрацоўніцтва з ваеннымі ведамствамі іншых краін. Канцэпцыя заклікана забяспечыць адзінства падыходаў да дзейнасці Міністэрства абароны ў сферы міжнароднага ваеннага супрацоўніцтва, стварыць метадалагічную аснову яе ўдасканалення і развіцця, спрыяць рэалізацыі нацыянальных інтарэсаў у сферы ваеннай бяспекі Рэспублікі Беларусь[4].

Эмблема

У пяціпрамянёвай рыфлёнай залатой зорцы размешчаны чырвоны картуш з серабрыстым абрамленнем, унутры якога — зямны шар. Паверх шара — рукі у рыцарскіх латах, якія трымаюць меч рукаяццю ўніз. Кампазіцыю падтрымлівае лаўровы вянок[5].

Зацверджана Загадам Міністра абароны ад 22.09.2016 № 1220.

Зарэгістравана ў Дзяржаўным геральдычным рэгістры 26.01.2017. Нумар рэгістрацыі В-1251.

Гл. таксама

Зноскі

Remove ads

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads