Емяльян Піліпавіч Жуковіч

беларускі дзяржаўны дзеяч From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Емялья́н Пілі́павіч Жуко́віч (17 (29) мая 1897 — 7 снежня 1937) — беларускі партыйны і дзяржаўны дзеяч, наркам камунальнай гаспадаркі БССР, наркам фінансаў БССР (1937), старшыня Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта (1934—1937).

Хуткія факты Емяльян Піліпавіч Жуковіч, Наркам фінансаў БССР ...
Remove ads

Біяграфія

Нарадзіўся 17 (29) мая 1897 года.

член РКП(б).

З кастрычніка 1921 па май 1922 года — консул РСФСР у Керкі (Бухара).

Пасля працаваў у органах партыйнага, дзяржаўнага кантролю (Мінск, Магілёў), быў старшынёй Выканаўчага камітэта Віцебскага гарадскога Савета, народным камісарам камунальнай гаспадаркі Беларускай ССР.

З сакавіка 1934 па чэрвень 1937 года — старшыня Выканаўчага камітэта Мінскага гарадскога Савета.

З чэрвеня да лістапада 1937 года — народны камісар фінансаў Беларускай ССР.

У лістападзе 1937 года арыштаваны.

7 снежня 1937 года І. В. Сталін падпісаў падрыхтаваны НКУС СССР «Спіс асоб, якія падлягаюць суду Ваеннай калегіі Вярхоўнага Суда СССР па Беларускай ССР па 1-й катэгорыі» (г. зн. вышэйшай меры пакарання). Прозвішча Жуковіча было ў гэтым спісе.

Расстраляны 7 снежня 1937 года[1].

Remove ads

Сям’я

  • Жонка — Жуковіч Кацярына Пятроўна (1905—1992), рэпрэсаваная ў 1937 годзе, персанальны пенсіянер.
  • Сын — Жуковіч Краснаслаў Емяльянавіч (1925—1943), арыштаваны ў жніўні 1943 года гестапа ў Оршы, пакараны смерцю.
  • Cын — Жуковіч Уладзілен Емяльянавіч (1932—1986).

Зноскі

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads