Жанна Трафімаўна Прахарэнка
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Жанна (Жанэта) Трафімаўна Прахарэнка (руск.: Жа́нна (Жаннета) Трофи́мовна Прохоре́нко; 11 мая 1940, Палтава — 1 жніўня 2011, Масква) — савецкая і расійская актрыса тэатра і кіно. Народная артыстка РСФСР (1988).
Remove ads
Біяграфія
Жанна Прахарэнка нарадзілася 11 мая 1940 года ў Палтаве. Сапраўднае імя — Жанэта. Бацька родам з Віцебска. Пасля пераезду сям’і ў Ленінград першыя ўрокі акцёрскага майстэрства атрымала ў Ленінградскім гарадскім палацы піянераў ім. Жданава.
У 1964 годзе скончыла Усесаюзны дзяржаўны інстытут кінематаграфіі (майстры С. А. Герасімаў і Т. Ф. Макарава). Яе аднакурснікамі былі будучыя зоркі савецкага і расійскага кіно — Галіна Польскіх, Лідзія Федасеева-Шукшына, Ларыса Лужына. Жанна Прахарэнка яшчэ студэнткай дэбютавала ў адной з лепшых карцін пра Вялікую Айчынную вайну — «Балада пра салдата» Рыгора Чухрая. Велізарны глядацкі поспех меў і фільм Юлія Райзмана «А калі гэта каханне?», дзе Жанна сыграла ролю старшакласніцы Ксеніі.
Актрыса Тэатра-студыі кінаакцёра.
Жанна Прахарэнка памерла ў Маскве 1 жніўня 2011 года пасля цяжкай і працяглай хваробы. Актрысу пахавалі 4 жніўня на Хаванскіх могілках у Маскве.
Remove ads
Зноскі
- Deutsche Nationalbibliothek Record #13151413X // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 27 красавіка 2014.
- Bibliothèque nationale de France Jauna Prokhorenko // data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011.
Remove ads
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads