Жытлінскі сельсавет
адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Івацэвіцкім раёне Брэсцкай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Жы́тлінскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Івацэвіцкага раёна Брэсцкай вобласці Беларусі. Цэнтр сельсавета — аграгарадок (да 2008 года вёска) Хадакі.
Старшыня — Свібовіч Пётр Андрэевіч[1], кіраўнік спраў — Шымчук Наталля Леанідаўна[1].
Remove ads
Гісторыя
Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Косаўскага раёна Брэсцкай вобласці БССР. Цэнтр — вёска Жытлін. З 20 верасня 1947 года ў складзе Івацэвіцкага раёна, з 25 снежня 1962 года — Бярозаўскага раёна, з 6 студзеня 1965 года — адноўленага Івацэвіцкага раёна. На 1 студзеня 1974 года ў складзе сельсавета 4 населеныя пункты[2]. 2 сакавіка 1981 года ў склад сельсавета з Яглевіцкага сельсавета перададзены 5 населеных пунктаў (вёскі Воля, Зыбайлы, Сярадава, Яблонка і хутар Зацішша)[3]. 26 чэрвеня 2013 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Козіцкага сельсавета (аграгарадок Вулька Аброўская і вёска Козікі)[4].
Remove ads
Насельніцтва
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (8 населеных пунктаў) — 1379 чалавек[5], з іх 93,5 % — беларусы, 3,0 % — рускія, 2,6 % — украінцы[6]; паводле перапісу 2019 года (10 населеных пунктаў) — 1988 чалавек[7].
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads