Загацце (возера)

Возера From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Зага́цце, Загачвозера ў Пастаўскім раёне Віцебскай вобласці Беларусі ў басейне ракі Мядзелка, за 3,5 км у напрамку на паўночны захад ад горада Паставы, за 0,2 км ад вёскі Дукі.

Хуткія факты Загацце, Морфаметрыя ...

Плошча паверхні возера 0,3 км². Даўжыня 1,29 км, найбольшая шырыня 0,33 км, даўжыня берагавой лініі 3,64 км. Найбольшая глыбіня 7,8 м, сярэдняя 3,9 м. Аб'ём вады ў возеры 1,16 млн м³. Плошча вадазбору 9,8 км².
Катлавіна возера лагчыннага тыпу. Схілы катлавіны пясчаныя, пераважна стромкія, вышынёй 12—15 м. Пойма шырынёй да 10 м, забалочаная. Берагі вышынёй да 0,3 м, у заходняй і паўночнай частках возера месцамі сплавінныя. Мелкаводдзе пясчанае. Дно выслана гумусаванай глінай і гліністым ілам.

Возера эўтрофнае, праточнае. Расліннасць пашыраецца на адлегласці ад 20 да 200 м ад берага і да глыбіні 4 м. У возера ўпадаюць 6 ручаёў. Выцякае ручай у раку Спорыца (прыток Мядзелкі).

Remove ads

Зноскі

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads