Зборная Ісландыі па футболе

From Wikipedia, the free encyclopedia

Зборная Ісландыі па футболе
Remove ads

Збо́рная Ісландыі па футбо́ле (ісл.: Íslenska karlalandsliðið í knattspyrnu) прадстаўляе Ісландыю на міжнародных матчах і турнірах па футболе з 1930 года. Кіруецца і кантралюецца Футбольнай асацыяцыяй Ісландыі, якая з’яўляецца адным з 55 членаў УЕФА (Саюз еўрапейскіх футбольных асацыяцый) і ўваходзіць у ФІФА[5].

Хуткія факты Ісландыя, Мянушкі ...

18 жніўня 2004 ісландцы здабылі сваю першую перамогу над моцнай «футбольнай» зборнай, адолеўшы ў таварыскім матчы зборную Італіі[6]. На гэтым матчы, які праходзіў у Лаўгардалсвёлуры, прысутнічалі 20204 гледачы (6% ад насельніцтва Ісландыі). 24 красавіка 1996 года ў Таліне падчас таварыскага матчу з Эстоніяй Эйдур Гудзьёнсен замяніў свайго бацьку Арнара. Гэта першы факт удзелу бацькі і сына ў адным міжнародным матчы.

Да чэмпіянату Еўропы 2016 найбольшым поспехам ісландцаў быў выхад у плей-оф кваліфікацыі да чэмпіянату свету 2014. У групавым турніры кваліфікацыі на чэмпіянат Еўропы 2004 зборная Ісландыі з 4 перамогамі пэўны час займала першае месца, аднак у выніку фінішавала трэцяй пасля зборных Германіі і Шатландыі.

На чэмпіянаце Еўропы ісландцы дэбютавалі ў 2016 годзе і адразу дайшлі да чвэрцьфінала, дзе саступілі гаспадарам турніра Францыі з лікам 2:5. Поспех паўночнай зборнай падоўжыўся ў кваліфікацыі да чэмпіянату свету 2018, дзе Ісландыя здолела заняць першае месца ў групе (з Харватыяй, Украінай і Турцыяй) і ўпершыню ў гісторыі выйшла ў фінальны этап сусветнага першынства.

Remove ads

Футбалісты

Цяперашні склад

Наступныя 23 футбалісты былі выкліканыя на ўдзел у асноўнай стадыі чэмпіянату свету 2018 года.

Статыстыка прыведзена станам на 7 чэрвеня 2018 года пасля матчу супраць Ганы.

Больш інфармацыі #, Паз ...
Remove ads

Выступы на турнірах

Чэмпіянат свету

Больш інфармацыі Чэмпіянат свету, Найлепшы бамбардзір (галы) ...
  1. Зборная была гатовая прымаць удзел у кваліфікацыю да чэмпіянату, але не атрымала дазволу ад ФІФА.
Remove ads

Крыніцы

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads