Чэмпіянат свету па футболе 2022
22-і чэмпіянат свету па футболе ФІФА From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Чэмпіянат свету па футболе 2022 — 22-ы чэмпіянат свету ФІФА, фінальны турнір якога прайшоў у 2022 годзе ў Катары. Арганізатар чэмпіянату свету 2022 года быў названы 2 снежня 2010 года ў Цюрыху (Швейцарыя). Турнір працягваўся з 20 лістапада да 18 снежаня. У фінале зборная Аргенціны ў серыі пенальці перайграла каманду Францыі.
Remove ads
Арганізатар
Выбары Катара арганізатарам турніру суправаджаліся карупцыйным скандалам вакол магчымай куплі чэмпіянату[1]. 5 лістапада 2014 года прэзідэнт УЕФА Мішэль Плаціні заявіў, што чэмпіянат будзе праведзены толькі ўзімку праз невыносную спёку ў летні перыяд[2]. Гэты факт выклікаў абурэнне некаторых еўрапейскіх федэрацый футболу. Катар планаваў выдаткаваць на чэмпіянат 200 мільярдаў долараў. Для параўнання, на Чэмпіянат свету па футболе 2014 года было выдаткавана 14 мільярдаў долараў[3].
Remove ads
Рэферы
19 мая 2022 года ФІФА абвясціла спіс з 36 арбітраў, а таксама 69 асістэнтаў арбітра і 24 відэаасістэнтаў арбітра на турніры. З 36 суддзяў ФІФА ўключыла па два з Аргенціны, Бразіліі, Англіі і Францыі.[4][5] Жанчыны-арбітры ўпершыню будуць судзіць гульні на буйным мужчынскім турніры.
Стэфані Фрапар з Францыі, руандыйка Саліма Мукансанга і Ёсімі Ямасіта з Японіі сталі першымі жанчынамі-суддзямі, прызначанымі на чэмпіянат свету сярод мужчын. Да іх далучацца тры жанчыны-асістэнты арбітра, таксама першыя. Фрапар судзіла фінал чэмпіянату свету па футболе сярод жанчын 2019.[6]
Remove ads
Стадыёны
Каманды
У фінальным турніры прымуць удзел 32 зборныя, падзеленыя на першым этапе на 8 груп. У плэйоф выходзяць па дзве каманды, якія зоймуць першыя два месцы ў гэтых групах.
Remove ads
Фінальны турнір
Група A
1 тур:
Катар — Эквадор — 0:2
Нідэрланды — Сенегал — 2:0
2 тур:
Сенегал — Катар — 3:1
Нідэрланды — Эквадор — 1:1
3 тур:
Нідэрланды — Катар — 2:0
Эквадор — Сенегал — 1:2
Група B
1 тур:
Англія — Іран — 6:2
ЗША — Уэльс — 1:1
2 тур:
Іран — Уэльс — 2:0
Англія — ЗША — 0:0
3 тур:
Англія — Уэльс — 3:0
ЗША — Іран — 1:0
Група C
1 тур:
Аргенціна — Саудаўская Аравія — 1:2
Польшча — Мексіка — 0:0
2 тур:
Польшча — Саудаўская Аравія — 2:0
Аргенціна — Мексіка — 2:0
3 тур:
Аргенціна — Польшча — 2:0
Мексіка — Саудаўская Аравія — 2:1
Група D
1 тур:
Данія — Туніс — 0:0
Францыя — Аўстралія — 4:1
2 тур:
Францыя — Данія — 2:1
Аўстралія — Туніс — 1:0
3 тур:
Францыя — Туніс — 0:1
Аўстралія — Данія — 1:0
Група E
1 тур:
Германія — Японія — 1:2
Іспанія — Коста-Рыка — 7:0
2 тур:
Японія — Коста-Рыка — 0:1
Іспанія — Германія — 1:1
3 тур:
Германія — Коста-Рыка — 4:2
Іспанія — Японія — 1:2
Група F
1 тур:
Бельгія — Канада — 1:0
Харватыя — Марока — 0:0
2 тур:
Харватыя — Канада — 4:1
Марока — Бельгія — 2:0
3 тур:
Марока — Канада — 2:1
Харватыя — Бельгія — 0:0
Група G
1 тур:
Швейцарыя — Камерун — 1:0
Бразілія — Сербія — 2:0
2 тур:
Бразілія — Швейцарыя — 1:0
Сербія — Камерун — 3:3
3 тур:
Швейцарыя — Сербія — 3:2
Бразілія — Камерун — 0:1
Група H
1 тур:
Рэспубліка Карэя — Уругвай — 0:0
Партугалія — Гана — 3:2
2 тур:
Партугалія — Уругвай — 2:0
Гана — Рэспубліка Карэя — 3:2
3 тур:
Рэспубліка Карэя — Партугалія — 2:1
Гана — Уругвай — 0:2
Remove ads
1/8 фінала
Нідэрланды — ЗША — 3:1
Аргенціна — Аўстралія — 2:1
Францыя — Польшча — 3:1
Англія — Сенегал — 3:0
Японія — Харватыя — 1:1 (1:3 — па пен.)
Бразілія — Рэспубліка Карэя — 4:1
Марока — Іспанія — 0:0 (3:0 — па пен.)
Партугалія — Швейцарыя — 6:1
1/4 фінала
Нідэрланды — Аргенціна — 2:2 (3:4 — па пен.)
Англія — Францыя — 1:2
Харватыя — Бразілія — 1:1 (4:2 — па пен.)
Марока — Партугалія — 1:0
1/2 фінала
Францыя — Марока - 2:0
Аргенціна — Харватыя - 3:0
За 3-е месца
Марока — Харватыя — 1:2
Фінал
Францыя — Аргенціна — 3:3 (2:4 па пен.)
Зноскі
- Решение о проведении ЧМ-2022 в Катаре могло быть куплено Архівавана 24 ліпеня 2014. (руск.)
- 36 referees, 69 assistant referees and 24 video match officials appointed for FIFA World Cup Qatar 2022 . FIFA (19 мая 2022). Праверана 19 мая 2022.
- FIFA World Cup Qatar 2022 – List of appointed FIFA Match Officials . FIFA (19 мая 2022). Праверана 19 мая 2022.
- Frappart: Final role a huge source of pride . FIFA.com.(недаступная спасылка)
Remove ads
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads