Калерыя Іосіфаўна Сцепанцэвіч
музыказнавец, педагог From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Калерыя Іосіфаўна Сцепанцэ́віч[2] (21 сакавіка 1926, Ніжні Ноўгарад, РСФСР — 29 кастрычніка 2021[3]) — беларускі музыказнавец, педагог. Заслужаны работнік вышэйшай школы Беларускай ССР (1977). Кандыдат мастацтвазнаўства (1982), прафесар (1982). Ганаровы прафесар Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі (2016)[3].
Remove ads
Біяграфія
Скончыла ў 1953 годзе Маскоўскі музычна-педагічны інстытут імя Гнесіных. З 1945 года — выкладчык музычных навучальных устаноў у Горкім і Маскве, з 1957 года — у Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі (у 1963—1986 гадах — прарэктар, загадчык кафедры, з 1987 года — прафесар).
Член Беларускага саюза кампазітараў з 1959 года, член Беларускага саюза тэатральных дзеячаў з 1978 года. Член Усесаюзнага таварыства «Веды» (1980—1985), мастацкага савета Міністэрства культуры БССР (1980—1985)[3]. Дэпутат Мінскага гарсавета 3-х скліканняў (1965—1971)[3].
Remove ads
Навуковая дзейнасць
Даследавала праблемы музычнага выхавання і адукацыі, выканальніцтва, творчасць рускіх і беларускіх кампазітараў.
Аўтар прац: «Варыяцыйнасць у опернай творчасці М. І. Глінкі» (1966), «Новыя тэндэнцыі ў развіцці беларускага музычнага мастацтва: (Канец 50-х — першая палова 70-х гг.)» (1981). Сааўтар «Гісторыі беларускай савецкай музыкі» (1971), «Гісторыі беларускай музыкі» (М., 1976) і інш. Складальнік кніг «З гісторыі музыказнаўства ў Беларусі: Беларуская дзяржаўная акадэмія музыкі, 1932—1992» (2002), складальнік і рэдактар навукова-даследчы зборнікаў «Пытанні музыказнаўства» (1981), «Даследаванні пра музыку» (1985), метадычных дапаможнікаў, праграм для дзіцячых музычных школ, ВНУ.
Remove ads
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads