Кальварыйскі сквер

From Wikipedia, the free encyclopedia

Кальварыйскі скверmap
Remove ads

Кальварыйскі сквер — сквер у Фрунзенскім раёне Мінска. Тэрыторыя абмежавана вул. Кальварыйскай, праездам Кальварыйскім і Кальварыйскімі могілкамі[1].

Хуткія факты Кальварыйскі сквер, Асноўная інфармацыя ...
Remove ads

Гісторыя

Thumb
Сквер ад вуліцы Прытыцкага
Thumb
Добраўпарадкаванне перад Адміністрацыяй Фрунзенскага раёна
Thumb
Помнік М. Фрунзэ

У XVIII ст. на ўзгорку, што размяшчаўся на Ракаўскім гасцінцы (раён цяперашняй вуліцы Кальварыйскай), адкрыліся каталіцкія могілкі. Назва могілак паходзіць з лацінскай мовы і перакладаецца як «чэрап, лысая гара», што для хрысціян разумеецца як Галгофа.[2].

Паводле сведчанняў беларускага падарожніка Паўла Шпілеўскага, яшчэ ў сярэдзіне XIX ст. могілкі атачаў «арэхавы лес, багаты на грыбы і ягады».[3] У «Спісе домаўладальнікаў… г. Мінска», які датычыцца 1866—1867 гадоў, згадваецца «Кальварыя (урочышча) — 6 дамоў»[4].

У сувязі з ростам горада ў пачатку XX ст. Кальварыя ўвайшла ў склад Мінска, у пятую паліцэйскую частку. Гэтую ж назву атрымала навакольнае прадмесце, праз якое праходзіла Кальварыйская вуліца.[5]

У 1975 годзе ў скверы перад будынкам адміністрацыі Фрунзенскага раёна ўсталяваны помнік Міхаілу Васілевічу Фрунзэ (скульптар Г. Мурамцаў, арх. А. Жалдакоў)[6].

17 ліпеня 2009 года Мінскім гарадскім Саветам дэпутатаў скверу была афіцыйна прысвоена назва «сквер Кальварыйскі»[1].

Remove ads

Зноскі

  1. Гісторыя Мінска. 1-е выданне. Мінск: БелЭн, 2006. C. 231
  2. Шпилевский П. М. Путешествие по Полесью и белорусскому краю. Мн., 1992. // Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Мінска. У 4 кн. Кн. 1-я. — Мн.: БЕЛТА, 2001. С. 468
  3. Ростислав Боровой. Минские пригороды XVI — начала XX века // Архитектура и строительство. — 2008. — № 11. — С. 46—50.
  4. Іван Сацукевіч. Тапанімія вуліцы і плошчаў Менска ў ХІХ — пачатку ХХ стст. // «Беларускі калегіюм», 4 чэрвеня 2008.
Remove ads

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads