Калі я на пошце служыў ямшчыком

From Wikipedia, the free encyclopedia

Калі я на пошце служыў ямшчыком
Remove ads

«Калі́ я на пошце служы́ў ямшчыком» (руск.: Когда я на почте служил ямщиком) — руская народная песня, у аснове якой вольны пераклад[1] Леаніда Трэфалева «Ямщик» (1868) верша «Паштальён» (1844) беларускага паэта Уладзіслава Сыракомлі.

Хуткія факты Калі я на пошце служыў ямшчыком, Выканаўца ...
Remove ads

Пераклад

Арыгінальны паштальён у перакладзе Трэфалева стаў ямшчыком.Такім чынам перакладчык прывязаў дзеянне да расійскіх рэалій. У Расіі пошту дастаўлялі тройкай, а на тэрыторыі былой Рэчы Паспалітай фурманам — так называлі паштальёна, які ехаў з сумкай на кані, маючы пры сабе сігнальны ражок[1].

Выкананні

У дыскографіі Ніны Дулькевіч[2] указаны аўтар музыкі — піяніст-аранжыроўшчык маскоўскага рэстарана «Яр» Якаў Прыгожы. Часта ўкаўваецца, што «музыка народная»[1]. Песню спявалі шмат якія выканаўцы: Надзея Плявіцкая[2], Фёдар Шаляпін[3], Ніна Дулькевіч[2], Лідзія Русланава[4], Сяргей Лемешаў[5].

У культуры

Радок «Когда я на почте служил ямщиком» (Таксама: «Когда я на почте служил лесником») выкарыстаны ў песні «Сказочная тайга» з альбома «Опиум» гурту «Агата Кристи». Радок з песні згадваецца ў Уладзіміра Высоцкага «Смотрины» («И я запел про светлые денёчки, когда служил на почте ямщиком»). Таксама два радкі песні выконвае за раялем паэт Соеў у другой серыі кінастужкі «Пакроўская брама».

Зноскі

Remove ads

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads