Каменныя валы Сцеберацкія
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
«Каменныя валы Сцеберацкія» — група з пяці вертыкальна пастаўленых невялікіх валуноў у лясным урочышчы Сівіха паблізу вёскі Сцеберакі Вілейскага раёна. Камяні маюць статус геалагічнага помніка прыроды дзяржаўнага значэння.

Паводле народнага падання, камяні — валы і араты, якія скамянелі за працу на Вялікдзень. Паданне лічыцца пазнейшым[1], а ранейшае прызначэнне мясціны звязваецца з балцкай міфалогіяй Сусветнай восі, арыентаванай вертыкальна на Палярную зорку[2].
Камяні пастаўлены вертыкальна і арыентаваны ў кірунку поўдзень-поўнач, на іх паверхнях (павернутых да чалавека, які стаіць звернуты да поўначы) выбітыя знакі — «слупы» і «рогі». Балцкія назвы, што імаверна адносіліся да гэтых двух тыпаў выяў («слуп» — stabas, «рог» — ragas)[3], напэўна і далі ўрочышчу назву ўзору *Stabarãgiai, ад якой пазней пайшла назва вёскі Сцеберакі.

Знакі «слуп з паўсферай наверсе» ў першую чаргу вядомы з надмагільных камянёў, якія распаўсюджаныя на тэрыторыі Беларусі ў першую чаргу ў рэгіёне на поўнач ад Мінска і да цячэння Дзвіны. Пахаванні, на якіх ставіліся такія камяні, датуюцца часам не ранейшым за XVI стагоддзе. Археалагічныя раскопкі вакол Сцеберацкіх камянёў паказалі адсутнасць пахаванняў і непасрэдна каля іх, і паблізу[4].
У адрозненне ад семантыкі выкарыстання знаку «слуп» (сусветная вось, якая злучае з нябеснай сферай), семантыка выкарыстання знаку «рог» на Сцеберацкіх камянях застаецца нявысветленай.
Remove ads
Зноскі
- Ірына Клімковіч. Таямніцы каменных валуноў // Полымя. № 10 (936). 2007. — С. 195—196.
- Андрэй Прохараў. Каменны шлях на нябёсы. Міфа-рытуальная семантыка пахавальнага знака з паўночнай Беларусі // Druvis, 2011, № 3. — С. 87.
- Андрэй Прохараў. Каменны шлях на нябёсы. Міфа-рытуальная семантыка пахавальнага знака з паўночнай Беларусі // Druvis, 2011, № 3. С. 82.
- Андрэй Прохараў. Каменны шлях на нябёсы. Міфа-рытуальная семантыка пахавальнага знака з паўночнай Беларусі // Druvis, 2011, № 3. — С. 81-82.
Remove ads
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads