Камчацкая вобласць (Расійская імперыя)

From Wikipedia, the free encyclopedia

Камчацкая вобласць (Расійская імперыя)
Remove ads

Камчацкая вобласць — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка Расійскай імперыі.

Хуткія факты Камчацкая вобласць, Краіна ...

Упершыню Камчацкая вобласць у складзе Іркуцкай губерні была ўтворана 11 (23) жніўня 1803 года. Цэнтрам вобласці быў прызначаны Верхне-Камчацк, 9 (21) красавіка 1812 года кіраванне вобласці перанесена ў Петрапаўлаўскую гавань. У 1822 годзе вобласць была скасавана. Замест яе ў складзе Іркуцкай губерні было створана Камчацкае прыморскае кіраванне з цэнтрам у Петрапаўлаўску.

У 1849 годзе з Камчацкага прыморскага кіравання і Гіжыгінскай акругі Ахоцкага прыморскага кіравання была зноў створана Камчацкая вобласць. Аднак ужо ў 1856 годзе Камчацкая вобласць была скасавана, а яе тэрыторыя ўвайшла ў склад Прыморскай вобласці.

Законам ад 17 (30) чэрвеня 1909 года Камчацкая вобласць была створана ў трэці раз. У склад вобласці ўвайшлі Петрапаўлаўскі, Ахоцкі, Гіжыгінскі, Анадырскі паветы і Камандорскія астравы, вылучаныя з Прыморскай вобласці. Адначасна на тэрыторыі Чукоткі (частка Анадырскага павета) утвораны Чукоцкі павет. У 1922 годзе Камчацкая вобласць была ператворана ў Камчацкую губерню[2].

Remove ads

Апісанне герба

«У срэбным шчыце тры сопкі ці чорныя агнядышныя горы (сярэдняя наперадзе двух іншых) з барвовым полымем і дымамі над імі. Шчыт каранаваны старажытнай Царскай каронай і аточаны залатым дубовым лісцем, злучаным Аляксандраўскай стужкай».

Thumb
На карце Расійскай імперыі 1833 г.

Насельніцтва

Насельніцтва Камчацкай вобласці паводле дадзеных перапісаў 1897 года — малаліка, пра што кажа і шчыльнасць насельніцтва, выразна вылучаецца сярод агульных акруг Камандорская акруга, у якой у 10 разоў прыкладна больш сярэдняя шчыльнасць насельніцтва.

Насельніцтва акруг Камчацкай вобласці на 1897 год[3]

Больш інфармацыі Акруга, Плошча, кв вёрстаў ...
Remove ads

Кіраўніцтва вобласці

I перыяд (1803—1822)

Уладнікі
Больш інфармацыі Ф. В. А., Тытул, чын, званне ...

II перыяд (1849—1856)

Вайсковы губернатар
Больш інфармацыі Ф. В. А., Тытул, чын, званне ...

III перыяд (1909—1922)

Губернатары
Больш інфармацыі Ф. В. А., Тытул, чын, званне ...
Віцэ-губернатары
Больш інфармацыі Ф. В. А., Тытул, чын, званне ...

Зноскі

Remove ads
Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads