Канстанцін Казімір Александровіч
(XVII ст.) суддзя земскі гарадзенскі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Канстанцін Казімір Александровіч — вялікалітоўскі дзяржаўны дзеяч.
Remove ads
Біяграфія
Паходзіў са шляхецкага роду Александровічаў герба «Александровіч», сын Яна Уладзіслава і Крысціны з Курчоў.
Гарадзенскі земскі суддзя (1661—1669), падсудак гарадзенскі (1653—1661), земскі пісар гарадзенскі (1648—1653), падстолі гарадзенскі (1639—1648), войт гарадзенскі (1633—1667).
Пасол Гарадзенскага сойміка на соймы 1649/1650, 1650, 1662 гадоў, пасол на соймы 1653, 1655, 1659 гадоў. На сойме 1662 года быў прызначаны камісарам ад Пасольскай ізбы па аплаце войска Вялікага Княства Літоўскага[1].
Прызначыў 500 злотых гарадзенскаму дамініканскаму кляштару на адпраўленне штогадовай імшы за яго душу. Грошы дамініканам выдаваў яго сын Стэфан Яўстахі (1671)[2].
Remove ads
Сям’я
Меў сыноў[2]:
- Стэфан Яўстахій, гарадзенскі падкаморы і маршалак;
- Казімір.
Зноскі
- Volumina legum. T. 4: Ab an. 1641 ad an. 1668 / przedruk zbioru praw staraniem XX. Pijarów w Warszawie od roku 1732 do roku 1782 wydanego. — Petersburg: J. Ohryzko, 1859. — 501, [1], XVII, [1] s.
- Цудатворны абраз Маці Божай Студэнцкай і гарадзенская шляхта: ідэнтыфікацыя, радаводы, сувязі. «Герольд Litherland» № 18. 2011.
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads