Капліца Святой Ганны (Паляны)

From Wikipedia, the free encyclopedia

Капліца Святой Ганны (Паляны)map
Remove ads

Капліца Святой Ганны — каталіцкая капліца ў вёсцы Палянах Ашмянскага раёна Гродзенскай вобласці. Размешчана на могілках на паўночнай ускраіне вёскі. Належыць да парафіі Святога Міхала Арханёла ў Ашмянах.

Хуткія факты Капліца Святой Ганны, Краіна ...
Remove ads

Гісторыя

Драўляная капліца пад тытулам святой Ганны на мясцовых могілках была пабудавана ў 1810 годзе (дата на цагліне падлогі) з фундацыі Амброзія Янкоўскага.

У 2014 годзе была здзейснена ацэнка стану захавання капліцы і падрыхтаваны план замены яе фундаменту. Працы датавала польскае Міністэрства культуры і нацыянальнай спадчыны. Праект кансерватарска-будаўнічых прац выканалі Ежы Сталыгін і Мацей Вархоль з Нацыянальнага інстытута спадчыны ў Варшаве.

Замену фундаменту здзейсніла ў 2017 годзе супольнасць рамеснікаў з Ашмянаў пад кіраўніцтвам Генрыка Раманчука з Сувалак (Польшча).

5 кастрычніка 2019 года дапаможны біскуп Гродзенскай дыяцэзіі Юзаф Станеўскі здзейсніў асвячэнне адноўленай капліцы[1].

Remove ads

Архітэктура

Thumb
Выгляд з боку апсіды.

Помнік народнага дойлідства з рысамі класіцызму. Вырашана прамавугольным у плане зрубам пад двухсхільным дахам, вынесеным на фасадзе трохвугольным франтонам на чатырох слупах, у самым левым інтэркалумніі якога падвешаны звон. Вертыкальна ашаляваныя фасады прарэзаны высока ўзнятымі прамавугольнымі аконнымі і ўваходным праёмамі, паўкруглай люкарнай пад франтонам[2].

Інтэр’ер перакрыты плоскай падшыўной столлю, падлога цагляная, над уваходам хоры на двух слупах.[3].

Remove ads

Зноскі

  1. Палянская капліца Святой Ганны(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 17 красавіка 2024. Праверана 6 мая 2020.

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads