Карагеоргій
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Карагеоргій, Георгій Чорны (сапр. Георгій Петравіч; 14 лістапада 1768, с. Вішавац, Сербія — 25 ліпеня 1817) — дзеяч сербскага нацыянальна-вызваленчага руху, заснавальнік дынастыі Карагеоргіевічаў.
Удзельнік антытурэцкага паўстання 1787 года, пасля паражэння якога ўцёк у аўстрыйскія ўладанні; за адмову пайсці з ім забіў бацьку (паводле іншых звестак, айчыма, адсюль мянушка «чорны»). У аўстра-турэцкую вайну 1788—90 гадоў узначальваў сербскі добраахвотніцкі атрад, які ваяваў на баку Аўстрыі. На чале атрада гайдукоў далучыўся да Першага сербскага паўстання 1804—13, выбраны яго кіраўніком. У 1808 годзе прызнаны ўрадавым саветам, а ў 1811 годзе і ўсімі паўстанцамі «вярхоўным сербскім правадыром» (фактычна князем). Імкнуўся да цэнтралізацыі дзяржаўнай улады, у знешняй палітыцы арыентаваўся на Расію. Пасля разгрому паўстання ў 1813 годзе ўцёк у Аўстрыю, у 1814 годзе — у Бесарабію. У 1817 годзе тайна годзе вярнуўся ў Сербію, дзе забіты паводле загаду Мілаша Абрэнавіча.
Remove ads
Зноскі
- Deutsche Nationalbibliothek Record #119236710 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 27 красавіка 2014.
- (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads