Караль Францішкавіч Чапскі

From Wikipedia, the free encyclopedia

Караль Францішкавіч Чапскі
Remove ads

Караль Юзаф Патрыцы Ігнацы Клеменс Геранім Гутэн-Ча́пскі (1778 — 1836) — мінскі павятовы маршалак (1808—1811)[1].

Хуткія факты Караль Францішкавіч Чапскі, маршалак шляхты Мінскага павета ...
Remove ads

Біяграфія

З роду Чапскіх, сын Францішка Станіслава.

Вучыўся ў Віленскім піярскім калегіуме, пасля ў Варшаве.

Шамбялян (камергер) караля Станіслава Аўгуста Панятоўскага. Ганаровы куратар (папячыцель) школ Слуцкага павета. (1811). У час вайны 1812 пасля адступлення раскіх войск увайшоў у склад створанай у Мінску камісіі часовага кіравання, потым дырэкгар скарбовага аддзела адміністрацыі Мінскага дэпартамента. Пасля разгрому войск Напалеона эмігрыраваў, даставіў у Кракаў касу Часовага ўрада Вялікага княства Літоўскага. Пасля амністыі вярнуўся ў Беларусь. У 1808 і 1810 выбіраўся маршалкам шляхты Мінскага павета. Член масонскай ложы «Шчаслівае вызваленне» ў Нясвіжы, ганаровы член ложы «Дасканалае адзінства» ў Вільні. Член Адукацыйнай камісіі ў Вільні (1820).

Валодаў Станькавам у Мінскім, Жупранамі ў Ашмянскім павеце.

Remove ads

Зноскі

  1. Раюк, А.Р. Род Любанскіх у этнагістарычных працэсах у Беларусі ў канцы XVIII — пачатку XX ст. — Мінск, 2023. — С.114.

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads