Касцёл Адведзін Найсвяцейшай Дзевы Марыі (Гарадок)

From Wikipedia, the free encyclopedia

Касцёл Адведзін Найсвяцейшай Дзевы Марыі (Гарадок)map
Remove ads

Касцёл Адведзінаў Найсвяцейшай Дзевы Марыі — мураваны каталіцкі храм у горадзе Гарадку Віцебскай вобласці. Знаходзіцца на вул. Вакзальная 2а.

Хуткія факты Касцёл Адведзінаў Найсвяцейшай Дзевы Марыі, Краіна ...
Remove ads

Гісторыя

У 1893 годзе ў Гарадку была пабудавана капліца на могілках пад тытулам Адведзінаў Найсвяцейшай Панны Марыі, якая належала да парафіі Святой Барбары ў Віцебску. У 1906 годзе былі дзве каталіцкія капліцы, у якія прыязджаў кс. Ігнацый Рудзіс, пробашч парафіі св. Барбары. У 1922—1926 гадах пробашчам капліцы быў кс. Міхал Ружыцкі.

Сучасная парафія ў Гарадку была зарэгістравана 21 чэрвеня 2001 года. Касцёл пабудаваны ў пачатку 21 ст. з цэглы.

Remove ads

Архітэктура

Твор архітэктуры постмадэрнізму. Вырашаны двухпавярховым будынкам няправільнай чатырохграннай планіровачнай канфігурацыі. Накрыты пакатым ламаным шматсхільным дахам. 3 вуліцы фасад рытмічна расчлянёны арачнымі аконнымі праёмамі і кансольнымі пілонамі на кароткіх калонках у прасценках. Бакавыя плоскасныя фасады асіметрычна прарэзаны прамавугольнымі аконнымі праёмамі[1].

Зноскі

  1. ГАРАДОКСКІ КАСЦЁЛ(недаступная спасылка)

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads