Касцёл Маці Божай Міласэрнасці (Беразіно)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Касцёл Спаслання Святога Духа — мураваны касцёл у горадзе Беразіно (Мінская вобласць). Знаходзіцца на вуліцы Красіна.
Remove ads
Гісторыя

Парафія існуе з 1641 года. Першы касцёл быў збудаваны ў 1644 годзе і ў 1844 годзе рэканструяваны. Касцёл згарэў падчас пажару ў 1914 годзе.
Сучасная парафія адрадзілася ў 1993 годзе дзякуючы кс. Юзафу Пятушку. Ён пачаў праводзіць набажэнствы ў будынку па вул. Піянерскай 25, які быў набыты на ахвяраванні вернікаў. У 1997 годзе была асвячона часовая капліца.
Калі будынак капліцы ўжо не змяшчаў усіх жадаючых прысутнічаць на набажэнствах, парафіяльны кс. Андрэй Фёдараў звярнуўся да мітрапаліта Мінска-Магілёўскага Тадэвуша Кандрусевіча за згодай будаваць новы касцёл у Беразіно, і пасля нарады біскупаў Беларусі была атрымана згода на будаўніцтва новага храма.
Біскупам Юрыем Касабуцкім 5 красавіка 2016 года быў асвечаны крыж на будаўнічай пляцоўцы. Будаўніцтва новага касцёла распачалося ў 2018 годзе. У 2019 годзе быў зроблены падмурак, а ў 2020 годзе сцены і дах. У сакавіку 2020 года была скончана вежа і ўсталяваны крыж[1].
Remove ads
Пробашчы
- Юзаф Пятушка
- Сяргей Бараўнёў
- Алег Мурзіч
- Андрэй Фёдараў
Зноскі
- У Беразіно распачата і працягваецца будаўніцтва новага касцёла. Дзякуем усім, хто дапамагае ў гэтай добрай справе!(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 10 мая 2021. Праверана 16 снежня 2020.
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads