Касцёл Маці Божай Шкаплернай (Жукойні Жалядскія)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Касцёл Маці Божай Шкаплернай (Касцёл Найсвяцейшай Дзевы Марыі з гары Кармель) — мураваны каталіцкі храм у вёсцы Жукойні Жалядскія Астравецкага раёна Гродзенскай вобласці. Знаходзіца на вуліцы Савецкай, 25.
Remove ads
Гісторыя

Першы будынак касцёла пабудаваны ў 1622 годзе. У 1820 годзе пабудаваны новы, драўляны касцёл пад назвай Беззаганнага Пачуцця Найсвяцейшай Панны Марыі і святога Войцеха і мучанікаў. У 1908 годзе будынак касцёла, які на той момант быў пераўтвораны ў царкву, згарэў. На месцы пагарэлішча ў 1912 годзе была пабудавана каменная царква, якая ў 1914 годзе была аддадзена католікам. Рэканструкцыя будынка доўжылася з 1914 года да 1918 год. Пад час рэканструкцыі была зменена арыентацыя алтара на захад. Памяшканне былой царквы стала прэсбітэрыем, да якога прыбудавалі асноўны зруб-трысцен з арачнымі вокнамі, над уваходам усталявалі хоры з фісгармоніяй. Ля касцёла была ўзведзена 4-гранная званніца і быў павешаны звон фундацыі Гасперскага[1].
Касцёл быў закрыты ў 1947 годзе савецкімі ўладамі. У 1990 годзе быў вернуты каталіцкай грамадзе.
Remove ads
Архітэктура

Помнік архітэктуры гістарызму. Трохчасткавую падоўжна-восевую кампазіцыю храма складаюць прамавугольныя ў плане аб’ёмы малітоўнай залы, апсіды і ніжэйшай сакрысціі. Двухсхільны дах асноўнага аб’ёму завершаны над фасадам васьмігранным шатровым драўляным барабанам, праз трохвугольныя застрэшкі пераходзіць у вальмавы над апсідай. Франтальны фасад вырашаны ўтрыраваным драўляным чатырохкалонным порцікам з трохвугольным франтонам. Плоскасныя бакавыя фасады рытмічна расчлянёны арачнымі аконнымі праёмамі з броўкамі і падваконнымі панэлямі, у апсідзе апяразаны гарадковымі фрызамі. Атынкаваныя і пабеленыя сцены кантрастуюць з паліхраміяй бутавай муроўкі цокаля.
Унутры памяшканні перакрыты адзінай плоскай столлю. У залу выступае антрэсоль хораў, падтрыманая двума слупамі. Драўляны галоўны і два бакавыя маляваныя алтары трактаваны ў стылі неабарока. Сцены і плафоны столі пакрыты арабескавай арнаментыкай. На левай сцяне апсіды навешана гранёная кафедра амбона[2].
Remove ads
Зноскі
- Касцёл Маці Божай Шкаплернай Архівавана 26 студзеня 2020.
- ЖУКОЙНІ-ЖАЛЯДСКІ КАСЦЁЛ МАЦІ БОЖАЙ ШКАПАЛЕРНАЙ(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 26 студзеня 2020. Праверана 26 студзеня 2020.
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads

