Касцёл Найсвяцейшай Тройцы (Асвея)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Касцёл Найсвяцейшай Тройцы — колішні рымска-каталіцкі касцёл у гарадскім пасёлку Асвея Верхнядзвінскага раёна Віцебскай вобласці Беларусі.
Remove ads
Гісторыя

Касцёл пад тытулам Найсвяцейшай Тройцы пабудаваны ў 1782 годзе. На той час у асвейскай парафіі налічвалася 3120 вернікаў.
З 1836 года, пасля паўстання 1830—1831 гадоў, кляштар у Асвеі быў скасаваны, а касцёл становiцца парафiяльным (фарным).
У 1937 годзе зруйнаваны савецкімі ўладамі. На месцы касцёла ўтварыўся штучны пагорак з цэглы і будаўнічага друза, на якім месцамі бачны рэшткі падмуркаў і сценаў[1].
Remove ads
Архітэктура

Пабудаваны па праекту архiтэктара Антонiя Парака, быў мураваны, у стылi барока. Перад касцёлам стаяла сажнёвае ўкрыжаванне, насупраць амбоны — алтар з фігурай Пана Езуса. Асвейскі касцёл меў размалёваны звод, у зале было шмат ляпных упрыгожванняў: у алтары стаялі фігуры апосталаў.
Зноскі
- Касцёл Найсвяцейшай Тройцы(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 17 лютага 2020. Праверана 21 лютага 2020.
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads

