Касцёл Святога Антонія (Слуцк)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Касцёл Святога Антонія — мураваны каталіцкі храм у горадзе Слуцку Мінскай вобласці. Уваходзіць у комплекс каталіцкага францысканскага кляштара. Знаходзіцца на вуліцы Зялёнай, 78.
Remove ads
Гісторыя
Парафія існуе з 1734 года. Парафія адроджана ў 1992 годзе. У 1993 годзе пачалося будаванне касцёла. 11 лістапада 2000 года адбылося асвячэнне касцёла, правёў яго кардынал Казімір Свёнтак[1].
Архітэктура
Касцёл прамавугольны ў плане, пакрыты двухсхільным дахам з вальмай над трохгранным алтарным выступам. З боку галоўнага фасада да ўвахода ў храм, які аформлены адкрытай галерэяй, вядзе шырокі ступеньчаты пад’ём з балюстрадай. Над галерэяй другім ярусам размяшчаецца невялікі прамавугольны ў плане аб’ём хораў, фасадную сцяну якога амаль поўнасцю займае арачнае акно. Унутраная прастора храма зальная. Бакавыя сцены праразаюць вузкія аконныя праёмы.
З правага боку пры ўваходзе ў храм узвышаецца магутная чацверыковая, пакрытая шатром, вежа-званіца, у якой размешчаныя ўверсе праёмы маюць крыжападобную форму.
У верасні 2000 года польскія спецыялісты ўсталявалі ў касцёле зроблены іспанскімі майстрамі арган[2].
Remove ads
Гл. таксама
Зноскі
- Четверть века. Приход костёла в Слуцке отмечает юбилей (руск.)(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 29 верасня 2019. Праверана 29 верасня 2019.
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads