Касцёл Святога Антонія Падуанскага (Віцебск, 2017)

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Касцёл Святога Антонія Падуанскага — мураваны каталіцкі храм у горадзе Віцебску. Знаходзіцца на паўночнай ускраіне горада на вуліцы Гагарына, 46а.

Хуткія факты Касцёл Святога Антонія Падуанскага, Краіна ...
Remove ads

Гісторыя

Парафія была ўтворана 1 красавіка 2001 года, яе выдзелілі з віцебскай парафіі Святой Барбары. 21 чэрвеня 2001 года атрымала афіцыйны статус. Тытул святога Антонія Падуанскага не быў выпадковым, бо ў Віцебску на плошчы каля ратушы знаходзіўся касцёл святога Антонія, які быў зруйнаваны ў 1961 годзе.

Касцёл быў перабудаваны з Дома культуры Віцебскага вучэбна-вытворчага прадпрыемства «Галант». Касцёл атрымаў будынак 16 жніўня 2002 года. Будынак быў пабудаваны ў 1971 годзе[1].

11 чэрвеня 2017 года касцёл быў асвячоны біскупам віцебскім Алегам Буткевічам[2].

Remove ads

Пробашчы парафіі

  • Анджэй Бочар (ад жніўня 2002 года да верасня 2003 года)
  • Алег Буткевіч (ад 21 верасня 2003 года да 2014 года)
  • Вячаслаў Барк (ад 23 лютага 2014)

Зноскі

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads