Касцёл Святога Стэфана (Вільня)

From Wikipedia, the free encyclopedia

Касцёл Святога Стэфана (Вільня)
Remove ads

Касцёл Святога Стэфана (літ.: Šventojo Stepono bažnyčia, польск.: Kościół Śwętego Stefana) у Вільняе — былы каталіцкі касцёл у Вільні, размешчаны ў раёне чыгуначнага вакзала па Чыгуначнай вуліцы (Гяляжынкялё, Geležinkelio g. 39). Да касцёла вядзе Стафанаўская вуліца (Швянтоё Сцяпона, Šv. Stepono g.). Помнік архітэктуры і гісторыі. Касцёл уключаны ў Рэестр культурных каштоўнасцяў Літоўскай Рэспублікі як аб'ект нацыянальнага значэння, код 1042[1].

Хуткія факты Касцёл Святога Стэфана ў Вільні, Краіна ...
Remove ads

Гісторыя

Адзін з першых мураваных храмаў у ваколіцах Вільні быў пабудаваны ў 1600 годзе на Рудніцкім прадмесці, дзе хавалі ахвяр эпідэмій і голаду. Ініцыятарам будаўніцтва касцёла быў езуіцкі святар Шыман Высоцкі, які арганізаваў збор грошай сярод гараджан. У 1604 годзе ў касцёле праходзілі пышныя ўрачыстасці з нагоды кананізацыі Святога Казіміра. Пры храме дзейнічала школа. У 1612 годзе гараджане Андрыян і Эмарцыян Вярбіцкія на свае сродкі на месцы драўлянага лазарэта пры храме ўзвялі мураваны будынак, разлічаны на 24 хворых, і пабудавалі тры капліцы. Падчас вайны 1655 года касцёл пацярпеў ад пажару. Разбураны ў час вайны лазарэт быў адбудаваны толькі ў 1673 годзе.

Thumb
Касцёл Святога Стэфана. Фрагмент

У 1715 годзе віленскі біскуп Канстанцін Казімір Бжастоўскі перадаў касцёл заснаванаму ім кляштары рахітаў. Плябанам касцёла стаў старэйшы брат ксёндз Караль Люткевіч. У 1717 годзе да храма была прыбудавана капліца Святога Роха для манахаў, касцёл быў абноўлены, лазарэт пашыраны.

У 1752 годзе касцёл быў перададзены марыявіткам. З дазволу Папы Рымскага Клімента XII яшчэ ў 1737 годзе на ўчастку лазарэта быў пабудаваны кляштар сясцёр марыявітак, дзейнасць якіх складалася пераважна ў тым, каб схіляць яўрэек да хрысціянства. Заснавальнікам і фундатарам кляштара быў плябан касцёла ксёндз Стэфан Турчыновіч (пам. 1773). У 1739 годзе віленскі біскуп Міхал Ян Зянковіч зацвердзіў статут кангрэгацыі, падрыхтаваны Турчыновічам. Папа Бенедыкт XIV, жадаючы заахвоціць рэлігійную руплівасць манашак, даслаў ім у 1752 годзе адмысловае брэвэ, якое пацвердзіла статут. За першыя трыццаць гадоў дзейнасці марыявітак у Вільні да хрысціянства было схілена звыш 400 неафітак, галоўным чынам дзяўчынак з яўрэйскіх сем'яў. Пры кляштары дзейнічала школа для дзяўчынак з бедных сем'яў. Пасля таго як манашкі перасяліліся ў Беларусь, кляштар спусцеў і быў скасаваны. Аднак у 1770 годзе Ангела Пацёмкінава з яшчэ трыма сёстрамі ў Рыме атрымала блаславенне Папы Рымскага на аднаўленне ў Вільні кляштара. Віленскі біскуп Ігнацы Якуб Масальскі пацвердзіў статут сясцёр марыявітак і кляштар у 1788 годзе быў адноўлены. Будынкі касцёла і кляштара значна пацярпелі ад пажару і разбурэнняў пры абстрэле Вільні расійскай артылерыяй падчас паўстання 1794 года. Аднаўленнем займаліся марыявіткі.

Былі пабудаваны два новыя аднапавярховыя карпусы кляштара і афіцыны для сірот (архітэктар Грабоўскі; 1798). Рэканструкцыяй касцёла ў 18011806 гадах кіраваў архітэктар П'етра Росі. Была пабудавана званіца каля брамы прылеглых да касцёла могілак. Рамонты праводзіліся і пазней, асабліва грунтоўныя пасля вайны 1812 года і ў 1820 годзе. У сярэдзіне XIX стагоддзя касцёл належаў парафіі Усіх Святых, да якой адносіліся і суседнія вёскі Панары, Бурбішкі, Белая Вака, Парубанак, Чорны Бор і іншыя.

Па царскім указе 12 снежня 1864 года кляштар быў скасаваны. Манашкі былі пераведзены ў кляштар бенедыкцінак пры касцёле Святой Кацярыны. Будынкі кляштара былі пераабсталяваны пад турму. Храм быў прыпісаны да касцёла Усіх Святых[2]. Галоўны ўваход у касцёл апынуўся на тэрыторыі турмы, таму быў замураваны. Пры ўзвядзенні новай агароджы турмы ў 1914 годзе была моцна пашкоджана капліца Святога Роха, у якой знаходзілася скульптура святога ў чалавечы рост.

У пачатку XX стагоддзя побач з касцёлам пабудавалі вытворчыя збудаванні. У 1926 годзе ў будынках былога кляштара размясціўся цэх каменярэзаў, а могілкі ператварыліся ў пляцоўку захоўвання будаўнічых матэрыялаў. У былым кляштары па-ранейшаму знаходзілася турма.

Падчас Другой сусветнай вайны касцёл быў пашкоджаны. У 1946 годзе быў праведзены яго рамонт. У 1948 годзе побач з касцёлам пачаў працаваць цагельны цэх, касцёл выкарыстоўваўся як склад. У 19751976 гадах праводзіўся рамонт фасадаў касцёла. Нядзеючы храм знаходзіцца ў распараджэнні Маладзёжнага тэатра; выкарыстоўваўся для захоўвання рэквізіта. У наш час рэстаўруецца.

Касцёл намаляваны на афорце Ежы Хопена (1927) і тэмперы Браніслава Яманта (19211922).

Thumb
Вуглавая вежка і пілястры
Remove ads

Архітэктура

Архітэктурнае аблічча касцёла вылучае яго з іншых віленскіх храмаў рэдкімі маньерысцкімі формамі дэкору фасада з элементамі традыцыі гатычнай абарончай архітэктуры. Касцёл у плане мае форму крыжа з цыліндрычнымі вежкамі па вуглах. Дах пакрыты чарапіцай. Вонкавыя сцены храма пазней былі ўпрыгожаны парнымі пілястрамі. Дзверы галоўнага ўваходу пакрыта каваным ліставым жалезам з узорам. Вокны маюць дубовыя рамы, а два акны за галоўным алтаром, з жалезнымі рамамі — вітражі: па левым баку вітраж з выявай святога Стэфана, па правым — Сэрца Збавіцеля.

Унутры храм адрозніваецца прастатой і адсутнасцю аздабленняў. У XVIII стагоддзі інтэр'ер упрыгожвалі арганыя хоры і шэсць барочных алтароў, якія загінулі ў 1794 годзе. У касцёле было надмагілле біскупа Аляксандра Пятра Тачылоўскага (пам. у 1808). У пачатку XIX стагоддзя вялікі алтар упрыгожвалі выявы Святога Стэфана і Святога Іосіфа, якія прыпісваюцца пэндзлю Шымана Чаховіча. У алтары адной з капэл знаходзілася выява беззаганнага зачацця найсвяцейшай Дзевы Марыі, напісаны Францыскам Смуглевічам ці яго вучнем.

Remove ads

Могілкі

Thumb
Магіла Лаўрына Гуцэвіча

На могілках пры касцёле было пахавана нямала вядомых людзей, у тым ліку вядомы архітэктар, стваральнік класіцызму ў Вільні Лаўрын Гуцэвіч (17531798), біскуп-суфраган віленскі Давыд Пільхоўскі (17351800), прафесар медыцыны Мікалай Рэнье (17461800), ксёндз, прафесар логікі і філасофіі Віленскага ўніверсітэта Анёл Доўгірд (17761835), філосаф і першы перакладчык сачыненняў Імануіла Канта на польскую мову Юзаф Уладзіслаў Быхавец (17781845), «Нестар віленскай сцэны» Юзаф Рагоўскі (пам. 1847), шамбялян караля Станіслава Аўгуста Ян Ходзька (сваяк пісьменніка Ігнація Ходзькі і бацька пісьменніка Дамініка Ходзька) і яго жонка. Могілкі з 1865 года закрытыя. Закінутыя могілкі ў міжваенныя гады ператварылася ў пляцоўку захоўвання будаўнічых матэрыялаў.

Цяпер сціплым своеасаблівым драўляным помнікам з ледзь чытаным надпісам каля паўднёвага фасада будынка касцёла пазначана толькі магіла архітэктара Лаўрына Гуцэвіча. Побач на сцяне ў 1998 годзе ўсталявана мемарыяльная пліта з барэльефным партрэтам архітэктара і надпісам на літоўскай мове (скульптар Ёнас Норас Нарушавічус, архітэктар Вітаўтас Заранка[3]). Да Другой сусветнай вайны ў сцяну была ўмуравана сціплая шыльда без аздобы з надпісам на польскай мове.

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads