Касцёл Святога Юзафа (Крупкі)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Касцёл Святога Юзафа — мураваны каталіцкі храм у горадзе Крупках Мінскай вобласці.
Remove ads
Гісторыя
Парафія зарэгістравана ў 1996 г., пабудаваны душпастырскі цэнтр. Касцёл узведзены ў пачатку 21 ст. з цэглы паводле тыпавога праекта «Рэнавабіс».
Архітэктура
Знаходзіцца на вуліцы Міра, 12. Вырашаны прамавугольным у плане аб’ёмам пад двухсхільным дахам. Плоскасны фасад прарэзаны па восі сіметрыі прамавугольным уваходным праёмам, круглай люкарнай і арачным аконным праёмам над ім. Над двухгранным шчытом фасада надбудавана чатырохгранная шатровая вежа-званіца. Бакавыя фасады рытмічна расчлянёны высока ўзнятымі арачнымі аконнымі праёмамі, двухгранныя ліштвы якіх аб’яднаны ў ламаны пояс карніза даху.
Да касцёла праз кароткае аднапавярховае крыло далучаны прамавугольны ў плане двухпавярховы пад двухсхільным дахам будынак парафіяльнага цэнтра, вырашаны аналагічна храму[1].
Remove ads
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads
